Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ГЕРАЛЬДЫКА

З пляцоўкі Вікіпедыя.

 

Геральдыка, гербазнаўства (лац.: heraldus — вяшчальнік) - сістэма ведаў пра гербы, правілы іх складання ў Гербоўнік і выкарыстання, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя (тэарытычная геральдыка), і стварае новыя (практычная геральдыка) гербы.

Садзейнічае вывучэнню генеалогіі і матэрыяльнай культуры, дапамагае вызначыць прыналежнасць, датаванне месца вытворчасці і іншыя дэталі, якія адносяцца да рэчавых помнікаў.

Геральдыка мае значэнне і пры вывучэнні пісьмовых крыніц. Цесна звязана з генеалогіяй, сфрагістыкай, нумізматыкай і інш. гістарычнымі дысцыплінамі.

Геральдыка вызначае, што і як можа быць нанесенна на гербы (дзяржаўны, гарадскі, карпаратыўны, фамільны і г.д.), тлумачыць значэнне тых або іншых гербавых фігур.

Карані геральдыкі ў Сярэднявеччы, калі патрабавалася атрымаць інфармацыю аб чалавеку, звычайна не бачачы нават яго асобы, бо яго твар быў закрыты шаломам.

Па гэтай прычыне геральдычная сімволіка была лёгка чытальнай, без складаных малюнкаў і надпісаў, затое на вялікім каляровым гербавым поле.

Такія гербы абагульнена зваліся блазонамі (ад фр.: blason — шчыт).

У Сеціве

• Геральдика.by

Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B4%D1%8B%D0%BA%D0%B0

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz