Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

Гэты сайт прысвечаны этнагенезу ліцьвінаў-беларусаў.  Якая падстава для стварэньня такога сайту?  У тым, што беларусы забылі пра свае карані, пра сваіх дзядоў, пра сваю мову і культуру, і пераўтварыліся са шляхетнага (рыцарскага) народу ў рабоў-манкуртаў.

Што такое манкурт?

Манкурт, паводле рамана Чынгіза Айтматава "Буранный полустанок" ("І даўжэй стагоддзя доўжыцца дзень"), гэта ўзяты ў палон чалавек, пераўтвораны ў бяздушнае рабскае стварэнне, цалкам падпарадкаванае гаспадару і не памятаючае нічога з папярэдняга жыцця. Паводле Ч. Айтматава, прызначанаму ў рабства палоннаму агольвалі галаву і апраналі на яе кавалак скуры толькі што забітага вярблюда. Пасля гэтага яму злучалі рукі і ногі і замацоўвалі на шыю калодку, каб ён ня мог крануць галавой зямлі; і пакідалі ў пустэльні на некалькі дзён. На пякучым сонцы скура сцягвалася й здушвала галаву, валасы ўрасталі ў скуру і прыносілі невыносныя пакуты, узмоцненыя смагай. Праз нейкі час ахвяра альбо гінула, альбо губляла памяць пра мінулае жыццё, і станавілася ідэальным рабом, пазбаўленае ўласнай волі, бязмежна пакорлівае гаспадару. Рабы-манкурты цаніліся значна вышэй звычайных.
У рамане Ч. Айтматава "І даўжэй стагоддзя доўжыцца дзень" распавядаецца пра тое, як маладога кіпчака Жаламана, сына Даненбая, які патрапіў у палон да жуаньжуанаў, зрабілі манкуртам. Яго маці Найман-Ана доўга шукала сына, але калі яна знайшла яго, ён яе не пазнаў. Больш таго, ён забіў яе па загаду сваіх гаспадароў.
Ў пераносным сэнсе слова "манкурт" ужываецца для пазначэння чалавека, які страціў сувязь са сваімі каранямі, што забыўся пра сваё сваяцтва. Слова "манкурт" стала мянушкай, якая фіксуецца і ў публіцыстыцы. Тэрмін набыў адмысловую папулярнасць у Казахстане, Кіргізіі, Татарстане, Башкартастане, у якасці пагардлівай мянушкі для тых, хто абыякава ставіцца да сваёй нацыянальнай культуры, мовы.
Манкурт – гэта ня проста раб, а вельмі жорсткі раб. І ня дзіўна, што беларусы-бальшавікі, беларусы-паліцаі забівалі сваіх жа беларусаў, а дарваўшыся да ўлады, такія бездухоўныя істоты вельмі жорстка рабавалі сваіх жа землякоў-родзічаў. Мала таго, што яны рабуюць самі, дык яны дазваляюць гэта рабіць і чужынцам. Манкурцтва – гэта рабская сведамасць чалавека. У навуцы гэты тэрмін мае свой назоў -сервілізм.
СЕРВІЛІЗМ (ад лацінскага servilis - рабскі) - рабская псіхалогія, рабалепцтва, прыслужніцтва, дагодлівасць. Тэрмін "сервілізм", звычайна, ужываецца як сінонім прыстасаванцтва ці угодніцтва. Але ў гэтага тэрміну, якое паходзіць ад лацінскага "servus" - "раб", ёсць і іншы, значна глыбейшы сэнс - рабская псіхалогія. Менавіта яна становіцца абсалютнай дамінантай у справе разбурэння народу, грамадзтва, краіны . Кожны чалавек павінен помніць, што рабства – гэта жабрацтва, голад, войны, смерць, хваробы. Рабы – гэта ня людзі, гэта рабочае быдла, у якога няма правоў, нават права на жыццё. Рабы – гэта ня толькі рабочае быдла, гэта яшчэ і ненавісніцтва да сябе падобных.
Цяжкія ўмовы жыцця рабоў, дрэнныя адносіны да іх нараджаюць у такіх людзей агрэсіўнасць, якая перарастае ў хваробу, пры гэтым вельмі заразную. Дзеці, якія нарадзіліся і выхаваліся ў асяродку такой агрэсіўнасці, становяцца яшчэ больш агрэсіўнымі за сваіх бацькоў. І прыходзіць час, калі сын забівае бацьку, маці, і гэты працэс ужо немагчыма спыніць, бо гэта ёсць псыхічнае захворваньне. Рабы і іх нашчадкі, практычна, ня маюць шанцаў вырвацца з гэтай пасткі, нават калі яны маюць добрую адукацыю і добрыя грошы. Гэтаму не дазваляе іх рабская псіхалогія. З рабскай пасткі чалавека можа вырваць толькі пачуццё асабстай годнасці, якая і даць яму свабоду.
Рабства – гэта вялікае зло чалавецтва, якое нясе людзям слёзы і гора. Падумайце, ці згодны Вы быць рабом? Калі згодны, тады ня трэба наракаць на сваё жыццё. А калі не, то вынішчыце ў сябе раба, успомніце, хто Вы родам, чые вы нашчадкі. Успомніце аб сваіх дзядах і прадзедах і любіце іх, як саміх сябе, і гэтую любоў перадавайце сваім дзецям і ўнукам! Помніце і не забывайце, што беспамятцва – гэта дарога ў рабства, у цемру! Помніце і не забывайце, што "слугі, якія ня маюць свайго гаспадара, не становяцца ад гэтага вольнымі людзьмі, бо лакейства ў іх душы". (Генрых Гейне).
 

 

 

 

 

 

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz