Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

МОВА — КРЫНІЦА ЧАЛАВЕЧАГА ЖЫЦЦЯ

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ей знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка.

 Шмат у свеце цудоўных моў. Французская, польская, нямецкая... Адны з іх вабяць сваей прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

Менавіта на гэтай мове ён размаўляе са знаёмымі, сябрамі. I вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Розныя часы перажыла наша беларуская мова.

I часы Вялікага княства Літоўскага, калі яна мела статус дзяржаўнай, і Рэч Паспалітую, дзе наша родная мова была забаронена. Потым Расійская імперыя, у якой беларускую мову аб'явілі дыялектам рускай.

Гэта, наогул, смешна, бо наша мова, хоць яна і з'яўляецца сястрой рускай мовы, развівалася самастойна. I вось мы дажылі да таго часу, што Беларусь стала незалежнай, але наша роднае слова зноў не ў пашане.

I чаму? Бо яно «мужыцкае»? Як не сорамна тым, хто так гаворыць, глядзець у вочы сваім суайчыннікам? Цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху беларускай мовы, не абышоў сваей увагай і Ніл Гілевіч у вершы « Замірае...».

Гэты твор умоўна можна падзяліць на дзве часткі. У першай аўтар гаворыць:

 ... На пачатку нядоўгага лета

— Што рабілася тут,

Што за дзіўнае свята было!

А другая частка напоўнена сумам і жалем:

Дзе ж падзелася ўсё,

Што заместа вячыстага слова

— Толькі шорхат сухі над нагамі,

Як скарга-дакор?..

У сваім вершы Н. Гілевіч успамінае светлыя моманты мінуўшчыны, калі «... усё гаманіла, спявала, гукала, гуло!..» на беларускай мове. А гэта амаль рытарычнае пытанне, — чаму «... не звініць і не льецца раздольна-вячыстая мова», — быццам нажом па сэрцы.

Становіцца вельмі прыкра і сорамна за сваіх братоў-беларусаў. Нельга, нельга забывацца на сваю мову, бо яна ёсць крыніца чалавечага жыцця. Без мовы і народ — не народ, і краіна — не краіна. Каб болын уздзейнічаць на чытача, аўтар ужывае эпітэты («задумлівы убор», «раздольна-вячыстая мова»).

Сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы («Колькі радасці чулася ў кожным разбуджаным гуку!», «Дзе ж падзелася ўсё, Што заместа вячыстага слова — Толькі шорхат сухі пад нагамі, Як скарга-дакор?»). Яны ўзмацняюць эмацыянальнасць твора, паказваюць унутраны стан аўтара.

Каб падкрэсліць, вылучыць якую-небудзь думку, паэт выкарыстоўвае інверсію («дзе ж падзелася ўсё...», «...колькі радасці чулася...»). На філасофскі характар верша ўказваюць шматлікія паўторы: «Замірае, сціхае мая залатая дуброва, асыпае, скідае на дол свой задумлівы убор».

Мова... Яе, як і Радзіму, патрэбна любіць і паважаць, берагчы і ахоўваць. Яшчэ выдатны пясняр беларускай зямлі Ф. Багушэвіч заклікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Яно і сапраўды так...

Крыніца: http://belsoch.org/?pg=show&soch=220

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz