КРЭСВЕЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Археалагічная знаходка крэсвельскай культуры з калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі
КРЭСВЕЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА, (ангел. Creswellian culture) - археалагічная культура верхняга палеаліту, якая існавала на тэрыторыі Вялікабрытаніі.
Назву ёй дала археолаг Дораці Гаррод у 1926 г. па археалагічным помніку Крэсвел-Крэгс у Дэрбішыру.
Існавала ў перыяд 10 500-10 000 гадоў да н. э. (некалібраваная храналогія) і была зменена мезалітычнай культурай Маглемазе.
Крэсвельская культура мае падобныя характарыстыкі з культурай Федэрмесер і Гамбургскай культурай цэнтральнай Еўропы, а таксама з Мадленскай культурай поўдня Еўропы.
(Г.А.: калі Крэсвельская культура мае падабенства з культурамі Гамбурскай і Мадленскай поўдня Еўропы, то яна павінна мець падабенства з культурай Усходні Гравет (Мезінскай)).
Характэрныя прылады, па якіх дыягнастуецца культура – трапецэпадобныя секлы, названыя "чэддараўскія наканечнікі" (Cheddar points), а таксама іх разнавіднасці, вядомыя як "крэсвельскія наканечнікі" (Creswell points) і меншыя секлы.
Сярод іншых відаў прылад сустракаюцца скрабкі, вырабленыя з доўгіх прамых секлаў. Іншыя знаходкі ў кантэксце крэсвельскай культуры ўключаюць балтыйскі бурштын, костку маманта, зубы і косці іншых жывёл.
Яны выкарыстоўваліся для вырабу гарпуноў, шылаў, караляў і іголак. У пячоры Гоф (en:Gough's Cave) у Самерсетэ і ў Кенцкай пячоры ў Дэваншырэ былі знойдзены незвычайныя канічныя стрыжні з мамантавай косці.
У Англіі і Уэльсе "чэддараўскія наканечнікі" выяўлены ў 28 месцах раскопак, аднак, у Шатландыі і Ірландыі да цяперашняга часу такіх знаходак зроблена не было.
Мяркуецца, што гэтыя тэрыторыі былі заселены людзьмі пазней. Большасць крэсвельскіх помнікаў выяўлена ў пячорах, аднак апошнія знаходкі сведчаць пра дзейнасць на адкрытых месцах, а таксама пра тое, што крэмневыя прылады маглі прарабіць шлях да 150 км. ад месца здабычы каменя.
Некаторыя з крэменяў у пячоры Гау (Gough's Cave) адбываюцца з Вейл-оф-Пьюсі (en:Vale of Pewsey) ва Уілтшыры, а немясцовыя марскія ракавіны і бурштын - з узбярэжжа Паўночнага мора, што таксама кажа пра высокую мабільнасць насельніцтва.
Гэта нагадвае помнікі Мадленскай культуры (Г.А.: самы ранні Мадлен – гэта Мезінская культура) ў іншых месцах Еўропы і можа сведчыць пра наяўнасць шырокага абмену рэсурсамі паміж рознымі тэрыторыямі ў тыя часы.
Сярод жывёл, якіх ужывалі ў ежу крэсвельцы, былі дзікі конь, марал, арктычны заяц, мамант, сайга, тур, мядзведзь, рысь, ліса і інш.
Спасылкі
• http://www.encyclopediefrancaise.com/Creswellian.html
Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9A%D1%80%D0%B5%D1%81%D0%B2%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0&oldid=37145285»



