Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ЛІПСКАЯ КУЛЬТУРА

З энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”:

ЛІПСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура эпохі верхняга (позняга) палеаліту на Валыні, датуецца познамадленскім перыядам (19-12 тысячагоддзі да н.э.).

Назву атрымала ад групы помнікаў на р. Ліпа каля аднайменнага сяла паблізу г. Дубна Ровенскай вобласці. Першыя помнікі выяўлены ў 1908 годзе (Гарадок). Раскопкі ў 1926 годзе праводзіў Л. Савіцкі.

Найбольш грунтоўныя даследванні зроблены В.П. Савічам у 1960-63 гадах на стаянках паблізу сяла Ліпа і ў 1968-79 гадах на стаянках Кулычоўка каля г. Крамянец Цярнопальскай вобласці.

Знойдзены рэшткі жытлаў, косці маманта, насарога, тура, зубра, паўночнага аленя, каня, пясца і інш., праколка, костка, птушкі з насечкамі, косць з антрапаморфнай выявай.

Плямёна ліпскай культуры выраблялі крамянёвыя нажы, скрабкі, бакавыя разцы, мікравастрыі і граветы (вузкія пласціны з прытупленым краем), праколкі, масіўныя свердлы і наканечнікі дзідаў, нуклепадобныя сякеры і інш.

Пласціны нарыхтоўваліся з чоўнападобных нуклеусаў своеасаблівай формы. Распрацаваная плямёнамі ліпскай культуры крамянёвая вытворчасць існавала ў наступныя эпохі.

Ліпская культура стала вытокам для развіцця больш позняй свідэрскай культуры, помнікі якой распаўсюджаны на паўночнай Валыні і заходняй Беларусі ў басейнах Віслы і Нёмана.

Літ.: 291. М.Ф. Гурын.

ЛІПСКАЯ КУЛЬТУРА

З пляцоўкі Вікіпедыя.

ЛІПСКАЯ КУЛЬТУРА – археалагічная культура эпохі верхняга (позняга) палеаліту ў межах Валына-Падольскай пліты, датуецца позднамадленскім перыядам (XIX – XII-е тысячагоддзм да н.э.). Назву атрымала ад групы помнікаў на р. Ліпа каля аднайменнага сяла паблізу г. Дубна Ровенскай вобласці (Украіна).

Першыя помнікі выяўлены ў 1908 г. (Гарадок). Раскопкі ў 1926 г. праводзіў Л.Савіцкі. Найбольш грунтоўныя даследаванні зроблены В.П.Савічам у 1960 – 1963 гг. на стаянках паблізу с.Ліпа і ў 1968 – 1979 гг. на стаянцы Кулычоўка каля г. Крамянец Цярнопальскай вобласці.

Знойдзены рэшткі жытлаў, косці маманта, насарога, тура, зубра, паўночнага аленя, каня, пясца і іншае, праколка, костка птушкі з насечкамі, косць з атрапаморфнай выявай.

Плямёны ліпскай культуры выраблялі крамянёвыя нажы, скрабкі, бакавыя разцы, мікравастрыі і граветы (вузкія пласціны з прытупленым краем), праколкі, масіўныя свердлы і наканечнікі дзідаў, нуклепадобныя сякеры і іншае.

Пласціны нарыхтоўваліся з чоўнападобных нуклеусаў своеасаблівай формы. Распрацаваная плямёнамі ліпскай культуры крамянёвая вытворчасць існавала ў наступныя эпохі.

Ліпская культура стала вытокам для развіцця больш позняй свідэрскай культуры, помнікі якой распаўсюджаны на поўначы Валыні і захадзе Беларусі, у басейнах Віслы і Нёмана.

Літаратура

• Ісаенка, У.Ф. Ліпская культура / У.Ф.Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: В.В.Гетаў і іншыя. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – С. 371.

• Островский, М.И., Григорьев, Г.П. Липская палеолитическая культура // Советская археология. – 1966. – № 4. – С.

• Савич, В.П. Пізньопалеолітичне населення Південно-Західної Волині. – Київ, 1975.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz