Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

МАДЛЕНСКАЯ КУЛЬТУРА

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гарпуны

 

Выразаная з косткі галава каня. Мастацтва мадленскай культуры.

МАДЛЕНСКАЯ КУЛЬТУРА (культура Мадлен) - культура позняга палеаліту; была распаўсюджана на тэрыторыі Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Бельгіі, Нямеччыны. Узрост - 15-8 тыс. гадоў.

Носьбіты культуры палявалі на паўночнага аленя, дзікага каня і іншыя віды буйных жывёл, якія жылі ў Еўропе ў канцы ледніковага перыяду. Пераважаюць разнастайныя крэмневыя разцы, праколкі, скрабкі. Высока развіта апрацоўка косткі.

Характэрны разьбяныя малюнкі на рогу і косці, скульптура з рога, косці і біўня маманта, гравіраваныя і інш. малюнкі на сценах і столях пячор. Адбыўся пераход да мікралітаў, гэта значыць да дробных прыладаў працы з каменя.

Мадленскія паляўнічыя жылі пераважна ў пячорах, а таксама ў жыллі з костак і шкур. Мадленская культура ў шырокім сэнсе ахоплівае заключны этап развіцця познепалеалітычнай культуры ўсёй еўрапейскай прылядніковай вобласці ад Францыі да Прыуралля.

Мадленскае насельніцтва пакінула нам пышнае пячорнае мастацтва і прадметы з косткі, сярод якіх перфараваныя жэзлы, упрыгожаныя мастацкай разьбой, аб'ёмныя постаці людзей і жывёл, востраканечнікі з тонкім аздабленнем, асабістыя ўпрыгожванні ў выглядзе перфараваных марскіх ракавін і зубоў жывёл (верагодна, каралі).

Сцены пячор, у якіх жылі носьбіты мадленскай культуры, напрыклад, пячор Ласко і Альтаміра, упрыгожаны маляўнічымі карцінамі[1]. У канцы 20 ст. заходнееўрапейскія даследнікі вылучылі бадэгульскую культуру, якая раней разглядалася як найболей ранні варыянт мадленскай культуры, на падставе адрозненняў у тэхналогіі вырабу каменных прылад.

Мадленская культура падзяляецца на шэсць фаз развіцця, для якіх характэрны адрозненні ў тэхніцы вырабу крэмневых лёзаў[2]. Па меры адступу ледніка носьбіты мадленскай культуры зноў засялілі паўночны захад Еўропы, што пацвярджаецца дадзенымі радыёвугляроднага аналізу знаходак у Швейцарыі, паўднёвай Нямеччыны[3] і Бельгіі[4].

Мадленская культура па канчатку ледніковага перыяду змянілася азільскай, хоць і ў розных яе варыянтах на поўначы Еўропы, паўночнай Іспаніі і на паўднёвым захадзе Францыі.

(Г. А.: МЕЗІНСКАЯ ПАЛЕАЛІТЫЧНАЯ СТАЯНКА - археалагічны помнік позняга палеаліту. Тут быў знойдзены першы ў свеце ансамбль музычных прылад. Імем мезінскай стаянкі названа культура усходняга гравета - мезінская культура.

Археолагі таксама класіфікуюць культуру, як раннюю мадленскую культуру. Знаходзіцца поруч сяла Мезін Каропскага раёна, Чарнігаўскай вобласці, Украіна.

Датоўка: каля 18000 гадоў да н. э. Калі ласка, параўнайце узрост - 15-8 тыс. гадоў на тэрыторыі Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Бельгіі, Нямеччыны і каля 18000 гадоў да н. э. на тэрыторыі сучаснай Украіны (хаця гэта этнічныя беларусы) і яшчэ раней на тэрыторыі Беларусі (Бердыж, Юравічы), бо гэта Усходні Гравет, а Усходні Гравет – гэта Мезінская культура, а Мезінская культура – гэта ранняя Мадленская культура).

Жыллё і прылады мадленскай эпохі

 

Жыллё носьбітаў мадленскай культуры

 

Мадленскія прылады і зброя, знойдзеныя на стаянцы ля Мадлен, Францыя.

Мастацтва мадленскай эпохі

Конь

Бізон

Нататкі

1. Conkey, M.J. (1980): The identification of prehistoric hunter-gatherer aggregation sites: the case of Altimira. Current Anthropology 21: 609—630.

2. Sonneville-Bordes, D. de & Perrot J. (1954—1956): Lexique typologique du Paléolithique supérieur. Bulletin de la Société Préhistorique Française 51: 327—335, 52: 76-79, 53: 408—412, 53: 547—549.

3. Housley, R.A, Gamble, C.S., Street, M. & Pettit, P. (1997): Radiocarbon Evidence for the Lateglacial Human Recolonisation of Northern Europe. Proceedings of the Prehistoric Society 63.

4. ↑ Charles, R. (1996): Back into the North: the Radiocarbon evidence for the Human Recolonisation of the North Western Ardennes after the Last Glacial Maximum. Proceedings of the Prehistoric Society 62: 1-17. Гл. таксама - Культура Грымальдзі - Пячора Руффіньяк

Крыніца: «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9C%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0&oldid=39209109»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz