Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АДРАДЖЭННЕ ТРАДЫЦЫЙ, ЗВЫЧАЯЎ, СВЯТАЎ, АБРАДАЎ.

  

Адной з важкіх задач, якія мы ставім перад сабой - гэта аб’яднанне народа ў адзінае целае і ачышчэнне наша грамадства ад маральнага бруду.

Якім чынам гэта можна зрабіць і з чаго патрэбна пачынаць? У першую чаргу патрэбна аб’яднаць сваю сям’ю, свой род, стаць адным целым. Потым ужо можна пераходзіць да аб’яднання з сябрамі, суседзямі і г. д.

Але узнікае пытанне: А ці ёсць такая праграма, якая б аб’яднала вялікую колькасць розных па поглядах людзей? Несумненна ёсць. Гэта нашы звычаі, традыцыі, святы, абрады.

 

 

Усё гэта было ужо ў першабытным грамадстве, гэта ёсць культура народа.

Народныя святы і абрады не толькі вельмі прыгожыя па сваім дзеяням, але нясуць і глубокі сэнс для чалавека. Акрамя таго, яны маюць і вялікае практычнае значэнне.

Назначэнне абрадаў ў традыцыйнай народнай культуры - гэта звязаць людзей з багамі, з продкамі, зліць ў адзіны род.

Абрады- ёсць сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца.

 

 

Абрады - састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя. Болыпасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе.

Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускіх абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў.

Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест.

 

 

Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.).

У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія. 3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

  

Але гэта прывело наша грамадства да дэградацыі і вядзе да знічтажэння беларускага этнаса. Згубленне сваёй індывідуальнасці, сваёй адметнасці дае повад некаторым суседзям да спекуляцый (маўляў няма такога народу беларусаў) і ў канечным выніку вядзе да страты сваёй незалежнасці, да парабашчэння.

Аднак, працэсы дэградацыі грамадства і знішчэння этнаса укараніліся так глыбока, што для астаноўкі іх патрэбны намаганні, і ў першую чаргу нашай эліты, г.зн. людзей шляхецкіх паводзінаў.

Вось як пішуць рускія на сваіх сайтах: “Назначение обряда в Традиционной народной культуре - “нативизме” или, по-русски, “язычестве” - связать людей с богами, соединить народ с предками, сплотить его воедино в род. Часть обрядов связана с календарными датами, часть затрагивает жизнь обыденную”

  

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz