АБРАДЫ
Праводзіны зімы ў пасёлку Глуша Бабруйскагаг раёна. 1987.
Рэгістрацыя нованароджанага ў вёсцы Вузла Мядзельскага раёна. 1986.
Купалле на рацэ Піна. 1985.
Сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сiмвалiчна выражаюць i замацоўваюць адносiны людзей да прыроды i памiж сабою, ix паводзiны ў важных жыццёвых ciтyaцыях, якiя сiстэматычна паўтараюцца.
А.- састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымлiваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфiчнага, драматычнага, дэкаратыуўна-прыкладнога мастацтва.
3арадзiлiся ў першабытным грамадстве, калi людзi iмкнулiся заклiканнямi ўздзейнiчаць на незразумелыя iм з'явы прыроды.
Былi звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымi ўмовамi, rpaмадскімi адносiнамi i падзялялiся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляунiчыя, жывёлагадоўчы,. рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзiнныя, пахавальныя), грамадскiя i царкоўныя.
Большасць бел. А. старажытнага паходжання ўзнiклi на агульнай усх.-слав. глебе.
Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, .масленiцы, шчадравання, валачобнiцтва (гл. Валачобнікі) , абрадаў купальскай почы (гл. Kупалле) i iнш. Многiя А. звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўнiца), раслiннасцi.
Асаблiвасць бел. А.- перапляценне ў ix аграрна-бытавых, язычнiцкiх i хрысцiянскiх элементаў. Царква iмкнулася забаранiць нар. А. або прыстасаваць ix да патрэб рэлiгiйнага культу, асобным А. вяселля, радзiн, пахавання i iнш. надаць рэлiгiйны змест.
А. ў аснове сваёй захавалi нар. спецыфiку i нацыянальны каларыт, суправаджаюцца песнямi, танцамі, замовамi, карагодамi, пераапрананнем “каза”, “жораў”, “дзед”, “цыган” і інш.).
У ix прысутнiчаюць элементы тэатралiзаванага дзеяння (гл. Народны тэатр), 3 iмi звязана каляндарна-абрадавая паэзiя i сямейна-абрадавая паэзiя. 3 цягам часу
А. трацiлi першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8443