ГЕРБ “АДРАВАНЖ”

"Адраванж", прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш, чым 60 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Адраванжы, Аўгусцінавічы, Высагерды, Елі, Капусты, Храптовічы, Шыдлавецкія і іншыя. На чырвоным полі срэбная страла наканечнікам уверх і двума вусамі ўніз. Клейнод - на верху паўлінавыя пёры, на іх фоне такая ж страла ўбок. У Польшчы вядомы з 14 стагоддзя, у ВКЛ з 1413 года.




