ГЕРБ “ЛЯЛІВА”
Герб «Ляліва”
"Ляліва", прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш, чым 350 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Абрамовічы, Алехновічы, Глебавічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Маніведавічы, Сіняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія У сінім полі залаты месяц рагамі ўверх, над ім залатая шасціканцовая зорка. Клейнод - над верхам кароны на паўлінавых пёрах такі ж месяц і зорка. Існуюць варыянты герба: з чырвоным полем; са стралой, якая выходзіць уверх з зоркі, клейнод - 3 страусіных пяра, з месяцам рагамі ўніз, пад ім зорка. Вядомы з пачатку 14 стагоддзя, у ВКЛ* - пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. *Вялікае Княства Літоўскае