ГЕРБ „ПОБУГ”
"Побуг", прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш, чым 160 шляхоцкіх родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку, Грабоўскія, Доўнар-Запольскія, Канецпольскія, Керсноўскія, Станішэўскія, Філіповічы, Чыжэўскія. Мае ў блакітным полі малюнак пасярэбранай падковы з пастаўленым на яе залатым кавалерскім крыжом. Клейнод - над верхам з каронай палова пасярэбранага сабакі. У пачатковым варыянце герб меў чырвонае поле. Вядомы з канца 14 стагоддзя, у ВКЛ - пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.