Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА БЕРАСЦЁНАВА

(Энцыклапедыя “Археалогіі і нумізматыкі Беларусі”)

БЕРАСЦЁНАВА - стаянка грэнскай культуры каля вёскі Берасцёнава Аршанскага р-ну. За 500 м на З ад вёскі, на першай надпойменнай тэрасе Дняпра, за 200 м ад ракі. Памеры 200*70 м. Выявіў у 1984 г і даследваў 859 кв. м у 1987-88 г.г. У.П. Ксяндзоў. Культурны пласт 0,2-0,5 м. у верхняй частцы разбураны ворывам. Выяўлены рэшткі пабудовоў, агнішчаў.

Знойдзены вырабы з кварцыту і крэменю дрэннай якасці: сіметрычныя і асіметрычныя наканечнікі стрэл з пласцін, авальныя і канцавыя скрабкі, сярэдзінныя, бакавыя і вуглавыя разцы, а таксам праколкі, скоблі, зубчастыя прылады, сякеры, нуклеусы, пласціны, адшчэпы. Датуецца 9-8 тысячагоддзямі да н.э. Літ.: 623. У.П. Ксяндзоў.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz