Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ КУЛЬТУРЫ НА ТЭРЫТОРЫ БЕЛАРУСІ

Каменны век

1. Чалавек на тэрыторыі Беларусі паявіўся ў сярэдзіне старажытнага каменнага веку (палеаліту), прыкладна 100-40 тысяч год таму назад. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца прылады працы эпохі мусцье (востраканечнікі, скрэблы, адшчэпы), знойдзеныя каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі раён), Свяцілавічы (Веткаўскі раён) Носьбітамі гэтай культуры былі неандэртальцы –папярэднікі чалавека сучаснага тыпу. Яны палевалі на буйных жывёл (маманта, шарстістага насарога), займаліся збіральніцтвам, навучыліся здабываць агонь, будаваць жытлы.

2. Найбольш старажытныя паселішчы на тэрыторыіі Беларусі выяўлены каля в. Бердыж (Чачэрскі раён), в. Юравічы (Калінкавічскі раён), якія адносяцца да верхнепалеалітычнай эпохі. Іх узрост 26-22 тысячы гадоў да н.э. Знойдзены рэшткі жытлаў, сцены якіх умацоўваліся чарапамі і касцямі мамантаў, валунамі. Большасць прылад працы выраблялася з крамянёвых пласцін, некаторыя з біўня і рэбраў мамантаў, касцей іншых больш дробных жывёл. Паселішчы належалі радавым абшчынам краманьёнцаў. У канцы палеаліту чалавек расселіўся пераважна па далінам вялікіх рэк. Асноўныя рысы часу – развіццё вытворчых прылад працы з крамянёвых пласцін, пашырэнне лука і прыручэнне сабакі. Развіваліся спосабы апрацоўкі косці, першабытнае мастацтва, існаваў складаны пахавальны абрад, аформілася першабытная рэлігія – татэмізм. Даволі высокі на той час узровень гаспадаркі, выраб прылад працы і будаўніцтва жытлаў далі чалавеку магчымасць выжыць у суровых умовах прыледніковай, амаль бязлясной зоны.

3. У 11-м тысячагоддзі да н.э. на Дняпры і Сожы пачала складвацца грэнская культура (в. Бароўка – Быхаўскі райн, в. Грэнск – каля Чачэрска, в. Журавель – Чэрыкаўскага раёну, в. Каромка – Рагачоўскага – раёну, в. Фойна – Магілёўскага раёну і інш.). У 10-7-м тысячагоддзях да н.э. на тэрыторыі Заходняга Палесся, Валыні, у басейнах Нёмана і Віслы жылі плямёны свідэрскай культуры (в. Гожа – Гродзенскага раёну, в. Нясілавічы – Дзятлаўскага раёну, в. Опаль – Іванаўскага раёна). Апошнія этапы гэтых культур прыпадаюць на эпоху мезаліту (9-5 тысячагоддзяў да н.э.) У мезаліце з поўдня па далінах буйных рэк засялялася тэрыторыя Беларусі. Больш за 100 паселішчаў выяўлена ў Верхнім Падняпроўі і на Прыпяці. За гэты час склаўся мацярынска-радавы лад, развівалася родава-племянная уласнаць, кроўнае сваяцтва па мацярынскай лініі. Зліццё некалькіх культурных традыцяў прывяло да фарміравання на тэрыторыі усходняй Беларусі сожскай культуры (в. Глыбаўка – Веткаўскі раён, в. Горкі – Чэрыкаўскага раёну, в. Лудчыцы – Быхаўскага раёну, в. Штыхаў – Жлобінскага раёну).

4. У эпоху неаліту (на Беларусі пачаўся ў канцы 5-га-4-га тысячагоддзяўда н.э. і доўжыўся каля 2 тысячаў год) клімат значна пацяплеў. Невялікія паселішчы з наземнымі або паўзямлянкавымі жытламі размяшчаліся на тэрасах каля вусцяў малых рэк, на берагах старыц і пясчаных дзюнах. Пад канец эпохі ўзніклі і вытворчыя формы гаспадаркі - земляробства і жывёлагадоўля. Пачалі выкарыстоўвацца камбінаваныя прылады працы, серпападобныя нажы і іншыя. Удаскальваліся спосабы апрацоўкі каменю, пашырыліся шліфаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Прылады працы і рэчы ужытку вырабляліся таксама з рога, косці, дрэва. Ад адкрытых распрацовак марэннага і мелавага крамяню людзі перайшлі да здабычы яго шахтавым спосабам. Развіваўся абмен крэменем, буршытынам і інш. Найважнейшая адзнака неаліту – пачатак керамічнай вытворчасці, гліняны посуд ляпілі ўручную і абпальвалі на вогнішчы. Вынаходства посуду дало магчымасць палепшыь спосабы прыгатавання і захоўвання ежы. На тэрыторыі Беларусі вядома 600 неалітычных паселішчаў, большасць з іх сканцэнтравана ў далінах рэк басейнаў Прыпяці, Сожа і Нёмана. Усходняе Палесссе ў гэты час насялялі плямёны палескага варыянту днепра-данецкай культуры, якія выраблялі вастрадонныя шырокагорлыя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і наколамі і мікралітычныя прыладыпрацы (в. Слабада. в. Юравічы – Калінкавіцкага раёну, в. Краснаселле – Хойніцкага раёну і інш.) На паўночны усход ад вусцяў рэк Бярэзіны і Іпуць займалі плямёны верхнедняпроўскай культуры. Для іх характэрны посуд арнаментаваны ямкавымі і лапчастымі узорамі (в. Струмень – Кармянскага раёну, в. Рудня-Шлягіна – Веткаўскага раёну, в. Сябровічы – Чачэрскага раёну, в. Хадасевічы – Рагачоўскага раёну, в. Новыя Грамыкі, в. Глыбаўка – Веткаўскага раёну, в. Гронаў – Чэрыкаўскага раёну). Панямонне і левабярэжжа верхняй Прыпяці, суседнія раёны Літвы і Польшы засялялі плямёны нёманскай культуры, насельніцтва якой карысталася пераважана вастрадонным прафіляваным посудам, арнаментаваным наколамі, насечкамі і пракрэсленымі рыскамі, вырабляла лістападобныя скрабкі і прылады, якімі секлі (в. Добры Бор - Баранавіцкага раёну, в. Кругліца – Стаўбцоўскага раёну, в. Русакова – Слонімскага раёну, в. Моталь – Іванаўскага раёну, в. Камень – пінскага раёну, в. Ярэмічы – Карэліцкага раёну). У 3-м тысячагоддзі да н.э. на усходнім Пасожжы жылі таксама плямёны дзяснінскай культуры, на тэрыторыі паўднёва-заходняй беларусі – плямёны лейкападобных кубкаў культуры, жывёлагадоўчыя плямёны шарападобных амфар культуры. У сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыіі паўднёвай Беларусі пашырыліся плямёны тыпавой грабенчата-ямкавай культуры, для іх быў характэрны гліняны посуд з круглаватым дном і лістападобныя наканечнікі стрэл і коп’яў. Тэррыторыя Беларускага Паазер’я ў 4-3 тысячагоддзя да н.э.насялялася плямёнамі нарвенскай культуры, якія значную частку прылад прац выраблялі з рога і косці. У 2-м і 3-м тысячагоддзі да н.э. на гэтай тэрыторыі жылі плямёны, што выраблялі гладкасценны посуд з дамешкамі ў гліну тоўчаных ракавін, арнаментаваны насечкамі, адбіткамі грэбеня і наколамі. У канцы 3-га тысячагоддзя да н.э. сюды перасялілася частка падняпроўскага неалітычнага насельніцтва і плямёны шнуравой керамікі. У выніку тут склалася паўночна-беларуская культура, насельніцтва якой вырабляла ўпрыгожванні з зубоў жывёл, касцяных пласцінак і бурштыну, скульптуры звяроў і птушак. Выразаныя з дрэва, косці. На паўночна-усходней тэрыторыіі Беларусі пашырыліся бабінавіцкага тыпу помнікі.

 Бронзавы век.

У раннім бронзавым веку на тэрыторыіі Беларусі існавала некалькі варыянтаў шнуравой керамікі. На поўдні яе тэрыторыіі жылі плямёны шнуравой керамікі Палесся культуры, якія карысталіся сякерамі, клінамі, свідраванымі матыкамі, серпападобнымі нажамі. Тэрыторыіі сучасных Гомельскай і Магілёўскай абласцей насялялі плямёны сярэднедняпроўскай культуры (в. Струмень, в. Лучын, в. Сябровічы), што карысталіся гаршкамі з круглаватымі бакамі і высокай яйкападоббнай шыйкай, нябожчыкаў хавалі на курганных і бескурганных могільніках з пахавальным абрадам трупапалажэння і трупаспалення. У Панямонні паявіліся плямёны прыбалтыйскай культуры (знойдзены толькі рэшткі паселішчаў і адзінкавыя пахаванні). У сярэдзіне бронзавага веку на паўднёвай тэрыторыі Беларусі пашырыліся плямёны тшцінецкай культуры, якія аздаблялі посуд паразным арнаментам, нябожчыкаў хавалі ў бескурганных могільніках. Усходнія помнікі гэтай культуры часта вылучаюць у самастойную сосніцкую культуру. Свой посуд (высокія пласкадонныя гаршкі) яны нярэдка арнаментавалі па ўсёй паверхнасці. Іх пахавальны абрад – трупаспаленне на бескурганных могільніках.На паўднёвым усходзе Беларусі жылі плямёны шматвалікавай культуры, на паўднёвым захадзе – плямёны лужыцкай культуры. Большасць даследнікаў звязваюць носьбітаў тшцінецкай, сосніцкай, лужыцкай і прыбалтыйскай культур з продкамі балтаў і славян.

(Пытанне да аўтараў Энцыклапедыі археалогіі і нумізматыкі Беларусі: а чаму яны адносяць гэтыя культуры да продкаў балтаў і славян, а не да продкаў беларусаў, якія там жылі? Кожны чытач бачыць, што заселенне земляў беларусаў пасля ледніковага перыяду шло з поўдня на поўнач, а не наадварот. Гэта значыць, што балты з’явіліся нашмат пазней на гэтых землях, чым беларусы на сваёй зямлі. Назоў славяне з’явіўся толькі ў канцы 1-га пачатку 2-га тысячагоддзя н.э. Адкуль з’явіліся славяне, дзе іх матэрыяльная культура, духоўная яшчэ ніхто не даказаў. А абагульняючая назва народаў розных па генетычнаму складу, па матэрыяльнай і духоўнай культуры наводзіць на думку, што гэта штучна створаны міф.)

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz