Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ПАЛЯЎНІЧЫЯ НА ПАЎНОЧНЫХ АЛЕНЯЎ

Паляўнічыя на паўночных аленяў 12 000 - 10 000 г. да н. э.

Стаянка эпохі позяга палеаліту ў Цэнтральнай Еўропе (Фрагмент). Мастак Здэнэк Бурыян (Zdenek Burian)

Першабытныя людзі, якія з'явіліся на зямлі ў фінальным палеаліце (каля 12 000 год назад). Міграцыі паляўнічых звязана з адыходам апошняга ледавіка і міграцыяй на поўнач жывёл, у першую чаргу паўночных аленяў, паляванне на якіх было асноўным іх заняткам. Адносіліся да розных культурных супольнасцей канца палеаліту і пачатку мезаліту. На тэрыторыі Беларусі былі прадстаўлены Грэнскай (Падняпроўе), Свідэрскай (паўднёвы захад), Лінгбійскай і Арэнсбургскай (Панямонне) культурамі. Пасля знiкнення мамантаў, аб'ектам палявання сталi ў асноўным шматлікія стады паўночных аленяў, якія ў пошуку аленевага моху, ягелю, рухаліся на поўнач за адступаючым ледавіком. Асноўнай асаблівасцю было шырокае карыстанне на паляваннi лукам i стрэламi. Акрамя таго на паляванні шырока карысталіся iншай кідальнай зброяй: дзідамі, коп'ямі і гарпунамі. На паляваннi маглi таксама карыстацца пасткамi-ямамi i петлямi. Калектыўнае паляванне праводзiлася у восень i ў весну ў час масавых перапраў аленяў праз водныя перашкоды. Зiмой i летам пераважвала iндывiдуальнае высочванне. Акрамя апрацоўкі крэмяню значна пашырылася апрацоўка іншых матэр'ялаў, асабліўва косці. У якасьці матэр'ялу для вырабу прыладаў працы і зброі шырока выкарыстоўваліся рогі аленя. Прыкладам могуць служыць наканечнікі гарпуноў і коп'яў, якія уздоўж края мелі зубцы. Сяліліся ў асноўным ля рэк, блізу перапраў і бродаў. Жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiўя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым з плошчай каля 3x2,5 м. (Берасценева). Навакол размяшчалiся агнiшча i гаспадарчыя ямы. Сям'я магла налiчваць сярэднiм 5-7 чалавек. Некалькi такiх сем'яў (каля 5-7) складала абшчыну з колькасцю 25-30 асоб. У пачатку мезалiту, у сувязi са змяненнем прыроднага асяроддзя i фаўны, паляўнiчыя пераходзяць на аседлы лад жыцця складаючы насельнiцтва мезалiтычных культур. (Апошняя рэдакцыя: 3.02.200

Літаратура 1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. 2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003. Крыніца: http://spadczyna.com/history/reference/b_huntsmans.htm

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz