Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АРТЭФАКТ

07.01.2010

АРТЭФАКТ (ад лац. ars, artis рамяство, занятак, мастацтва + facio рабіць, вырабляць, апрацоўваць), тэрмін, якім у археалогіі прынята называць любы выраб, зроблены штучна рукою чалавека, ці наогул любы прыродны, натуральны матэрыял, апрацаваны або падпраўлены чалавекам для сваіх патрэб. Згодна з класіфікацыяй артэфакты падзяляюцца на індывідуальныя (сустракаюцца ў адносна невялікай колькасці) і масавыя (вялікая колькасць вырабаў). Паводле матэрыялу артэфакты прынята падзяляць на вырабы з металу, каменю, косці, дрэва і інш., паводле прызначэння - на рэчы побыту, прылады працы, узбраенне, упрыгажэнні і т.д., па храналагічнай прыкмеце - на раннія і познія (пры адносным, стратыграфічным датаванні), на матэрыялы каменнага, бронзавага і жалезнага веку (згодна з тэорыяй трох вякоў вымярэння Томсана). У беларускай археалогіі гэты тэрмін пачаў ужывацца з сярэдзіны 1980-х г. Літаратура: • Гарден Ж.-К. Теоретическая археология. М., 1983; • Фэйган Б. Уводзіны ў археалогію. Мінск, 1996; • Фаган Б., Де Коре К. Археология. В начале. М., 2007. Л.У.КАЛЯДЗІНСКІ. http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archaeology-of-belarus-encyclopedia/letter-a/artifact.html

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz