Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АРНІТАФАУНА

07.01.2010

АРНІТАФАУНА ў археалогіі, сукупнасць выкапнёвых рэшткаў птушак з раскопак археалагічных помнікаў канкрэтнай тэрыторыі ці адрэзку часу. Рэшткі арнітафаўны з археалагічных помнікаў вывучае археазаалогія. З культурных адкладаў на тэрыторыі Беларусі ад каменнага веку да позняга сярэдневякоўя вядома болей 45 відаў дзікіх птушак (дамінуюць гусепадобныя плыўцы і буслападобныя насельнікі мелкаводдзяў), некалькі відаў хатніх (курыца, качка, гусь, пава), лоўчыя (арлан-белахвост, беркут, ястраб-цецяроўнік, лясны канюк), дэкаратыўныя, пеўчыя (Крывінскі тарфянік, Кузьмічы-1; Струга-2, Снядзін; Ваўкавыск, Віцебск, Полацк, Свіслач, Глуск). Шэраг відаў гэтага комплексу не сустракаюцца без суседства з чалавекам (вераб'і, галка, шпак, грак, белы бусел, шызы голуб). Пачынаючы з каменнага веку насельнікі Беларусі акрамя палявання і гадоўлі птушак пакланяліся ім, дэкарыравалі выявамі качакляпны посуд, выкарыстоўвалі ў мастацкай творчасці. З птушыных костак рабілі флейты, паляўнічыя манкі, разнастайныя ўпрыгажэнні, трубчастымі косткамі арнаментавалі посуд. Роля птушак у духоўным жыцці знайшла адлюстраванне ў элементах рытуалу - косткі знаходзяць у пахаваннях, у т.л. ў складзе крэмацый, на свяцілішчах. Арнітафаўна Беларусі з раскопак археалагічных помнікаў вывучалі расійскія і беларускія даследчыкі Е.Е.Анціпіна, М.І.Бурчак-Абрамовіч, В.І.Громаў, А.М.Дарафееў, М.У.Зелянкоў, А.С.Уманская. У ІГ НАН Беларусі захоўваецца не менш за 1,5 тыс. экзэмпляраў касцявых птушыных рэшткаў з археалагічных помнікаў. А.А.РАЗЛУЦКАЯ. http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archaeology-of-belarus-encyclopedia/letter-a/arnitafauna.html

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz