Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

НЕАНДЭРТАЛЕЦ

Неандэрталец Homo neanderthalensis • Homo sapi neanderthalensisens 230 000 - 24 000 год назад (100 000 - 40 000 год назад)

 

Неандэрталец. (Рэканструкцыя. Амерыканскі музей прыродазнаўства ў Нью Йорку. American Museum of Natural History) фота © www.lbl.gov/ Чалавек эпохі сярэдняга палеаліту. Храналагічна займае прамежкавае становішча паміж прыматам і краманьёнцам. Неандэртальцы з'явіліся на зямлі больш за 100 000 г. назад і праіснавалі ў Еўропе каля 70 000 гадоў. Назву атрымалі ад даліны Неандэрталь у Германіі (бліз Дзюсельдорфа), дзе ў 1856 былі знойдзены рэшткі шкілета выкапнёвага чалавека. Пазней рэшткі неандэртальца знойдзены ў розных мясцінах Еўропы, Азіі, Афрыкі (акрамя Амерыкі і Аўстраліі). Каля 100 000 - 40 000 г. назад, верагодна, з'явіліся на паўднёвым усходзе Беларусі. Мелі невялкі рост (155-165 см), аб'ём мозгу быў блізкі да сучаснага чалавека (ад 1200 см3 да 1500 см3). Мелі моцна развітае надброўе, сціснуты зверху ўніз патылічны аддзел чэрапа, шырокую насавую адтуліну, выступаючы надвочны валік.

Чэрап неандэртальца

Паводле марфалагічных прыкмет і часу існавання падзяляюцца на 2 групы. Раннія неандэртальцы жылі каля 150 000 гадоў таму назад (гроты Сакапасторэ (Італія), Эрынгсдорф (Германія) і былі звязаны з ашэльскай культурай. Для іх характэрны вертыкальны профіль твару, крыху рэдукаваны надброўны рэльеф, больш прагрэсіўная будова зубоў. Больш познія неандэртальцы жылі каля 80—35 000 гадоў таму назад (пячоры Ла-Шапель, Ле-Мусцье, Ла-Ферасі (Францыя), паселішча Стараселле (Крым), грот Тэшык-Таш (Узбекістан) і інш.) і звязаны з развітой мусцьерскай культурай1. Ва ўсходняй Еўропе выяўлена каля 600 стаянак неандэртальцаў і месцазнаходжанняў прылад працы. Найбліжэйшай да Беларусі з сярэдняпалеалітычных стаянак знаходзіцца ля в. Хатылёва (Расія, Бранская вобласць). У самой Беларусі стаянак неандэртальцаў пакуль не выяўлена, але знойдзены некалькі архаічных крэмневых вырабаў на паўднёвым усходзе краіны (Бердыж, Абідавічы, Свяцілавічы), якія з вялікай долей верагоднасці, можна адносці да эпохі сярэдняга палеаліту (каля 100 000-40 000 г. да н. э.). Каля 40-35 000 год назад неандэртальцы цалкам знікаюць з гістарычнай сцэны, саступаючы месца краманьёнцам2. Апрацоўка крэмяню носіць яшчэ даволі грубы характар. Прылады працы налічвалі некалькі дзесяткаў форм. Найбольш распаўсюджаныя з іх - скрэблы, востраканечнікі і ручныя рубілы. Асноўным заняткам былі паляванне і, магчыма, збіральніцтва. Палявалі на мамантаў, шарсцістых насарогаў, аўцабыкоў, паўночных аленяў, пясцоў і іншых жывёл. На паляванні карысталіся у асноўным прымітыўнай зброяй: камянямі і палкамі. Будавалі прымітыўныя жытлы альбо жылі ў пячорах. Карысталіся агнём. У неандэртальцаў фарміравалася абстрактнае мысленне і грамадская свядомасць. У эпоху сярэдняга палеаліту назіраюцца праявы першабытнага мастацтва і вераванняў. Да часу неандэртальцаў адносяцца і найстаражытныя пахаванні.

Крамнёвыя вырабы эпохi сярэдняга палеалiту з тэрыторыі Беларусі

 

Бердыж

Абiдавiчы

 

Свяцiлавiчы

Пахаванне памерлага ў неандэртальцаў. (Рэканструкцыя. Гановер, Германія) фота © http://en.wikipedia.org/wiki/Neanderthal (Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008) Месцы знаходкi вырабаў эпохi сярэдняга палеалiту на тэрыторыі Беларусі (Крыніца: карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))

 

УМОЎНЫЯ ЗНАКІ

Месцы знаходкi вырабаў эпохi сярэдняга палеалiту ________________________________________

a. Літаратура 1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. 2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993. 3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003. Матэр'ялы ў Інтэрнэце http://ru.wikipedia.org/wiki/ http://spadczyna.com/history/reference/b_neandertal.htm

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz