Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АРХЕАІХТЫЯЛОГІЯ

07.01.2010

АРХЕАІХТЫЯЛОГІЯ, галіна археазааяогіі, якая вывучае рэшткі рыб. Устанаўленне па касцях і лусцы відаў, памераў, узросту рыб дазваляе рэканструяваць змяненні ў складзе іхтыяфауны, экалагічныя ўмовы існавання, тып харчавання старажытнага чалавека, спосабы лову, ролю промыслу ў гаспадарчым жыцці. Першыя даследаванні былі зроблены ў сяр. 19ст. ў Швейцарыі, Даніі, Нідэрландах, Расіі (К.Кеслер - неаліт Ладажскага воз.). Важнае значэнне для развіцця археаіхтыялогіі мела заснаванне ў 1981 у г. Копенгаген Рабочай групы па вывучэнні касцявых рэшткаў рыб пры Міжнародным савеце па археазаалогіі, які аб'ядноўвае каля 150 даследчыкаў з розных краін. Першапачаткова беларускія матэрыялы з Гродна, Ваўкавыска, гарадзішча Чаплін вывучаліся на біялагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта ў 1960-я г. Даследаванні ў археаіхтыялогіі з к. 1990-х г. праводзяцца ў ІГ НАН Беларусі (вызначэнне касцей) і Інстытуце заалогіі НАН Беларусі (вызначэнне лускі). У Беларусі налічваецца каля 50 іхтыялагічных калекцый з археалагічных помнікаў каменнага веку (Крывінскія стаянкі), жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя (гарадзішчы Рацюнкі, Клішына, Мікольцы), раннефеадальных гарадоў, замкаў і вясковых паселішчаў (Гомель, Маскаўцы, Свіслач, Слабодка, Тураў і інш.). Літаратура: • Поболь Л.Д., Цепкин Е.А. Рыбы Чаплинскага городища // ВАНБ. 1960. № 2; • Цепкин Е.А. Промысловые рыбы древнего Волковыска // Древности Белоруссии. Минск, 1969; • ЛяшкевичЭ.А. Ихтиофауна стоянок каменного и бронзового веков Северной Белоруссии // ГАЗ. Мінск, 2001. № 16; • Яе ж. Рыболовство в средневековом Гродно (по материалам раскопок Старого замка) // Там жа. Мінск, 2004. № 19. Э.А.ЛЯШКЕВІЧ. http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archaeology-of-belarus-encyclopedia/letter-a/archaeological-ichthyology.html

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz