Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

КАМЕННЫЯ СЯКЕРЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.

Сякера, як прылада працы на тэрыторыі Беларусі узнікла вельмі даўно, але то што нашы продкі з’яўляюцца вынаходнікамі баявой сякеры мала каму вядома, а можа да такой крамолы ніхто не пасмеў і дадумацца. Каб не быць галаслоўнай прывяду даныя архелагічных даследванняў, прыведзеныя ў энцыклапедзіі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” 1993 года выпуску.

1. г. Орша: знойдзена майстэрня камянёвых прылад, узрост - 8-7 тысячаў год; знойдзена двухбаковаапрацаваная сякера 3-га тысячагоддзя да н. э.

2. в. Бабінавічы Лёзнінскага раёну: знойдзены сякеры, узрост 4-3 тысячагоддзе да н.э. (звярніце увагу назоў г. Лёзна паходзіць ад слова лязо).

3. в. Бабровічы Івацэвіцкага раёну: знойдзены міндалепадобныя сякеры або разакі, узрост 10-6 тысячагоддзе да н.э.

 4. в. Бакінічы Пінскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада 5-4-га тысячагоддзя да н.э.

5. в. Баркалабава Быхаўскага раёну: знойдзена сякера з перахватам, узрост 10-8 тысячагоддзе да н.э.

6. в. Берагавая Слабада Рэчыцкага раёну: знойдзена каля 7 тысячаў прыладаў з крэйдавага (“сожскага”) крэменю, сякеры узростам 9-8-е тысячагоддзе да н.э.

7. в. Берасцёнава Аршанскага раёну: знойдзены сякеры 9-8 –га тысячагоддзя да н.э.

8. в. Бердыж Чачэрскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада узростам 25-27 тысячаў год.

9. в. Ваўчуны Слонімскага раёну: знойдзена прылада тыпу сякеры, узрост 6-5 тысячаў год.

10. в. Востраў Пінскага раёну: знойдзены пікападобныя сякеры, узрост 5-4 тысячаў год да н.э.

11. в. Гайкоўка Касцюковіцкага раёну: знойдзена 2000 прыладаў, сярод якіх авальныя сякеры, узрост – 5 тысячаў год да н.э.

12. в. Глыбаўка Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня часу сожскай культуры і 33 тысячы вырабаў з крамяню, у тым ліку і сякеры.

13. в. Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзены клінападобныя і розныя віды сякер, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.

14. в. Камень Пінскага раёну: знойдзена майстэрня і 40 тысячаў апрацаваных крамянёў, сякеры і цёсла, узрост 5-2 тысячагоддзе да н.э.

15. в. Мірагошча-Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў крамянёвых прыладаў, сякеры, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.

16. г. Дубна Ровенская вобласць (раён пражывання этнічных беларусаў-драўлян): знойдзена нуклепадобная сякера свідэрскай культуры, узрост 19-12 тысячагоддзе да н.э.

17. в. Моталь Іванаўскага раёна: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў рэчаў эпохі неаліту, сярод якіх сякеры, а таксама 600 крамянёвых прылад узросту 9-5 тысячагоддзя да н.э., сярод якіх сякеры. Тут таксама знойдзены авальныя сякеры узростам 8-5 тысячагоддзе да н.э., якія адносяцца да Нёманскай мезалітычнай культуры.

18. в. Новыя Грамыкі Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня эпохі позняга мезаліту (“сожская культура”) і 40 тысячаў вырабаў, сярод якіх сякеры, у тым ліку і сякера з перахватам.

19. в. Сасёнка Вілейскага раёну: знойдзены сякеры узростам 7-5 тысячагоддзе да н.э.

20. в. Струмень Кармянскага раёну: знойдзена больш за 1300 вырабаў сярод якіх сякеры і цясла, узрост (позні этап верхнедняпроўскай, ранні сярэднедняпроўскай і сярэдні сосніцкай культур).

21. в. Хвойна Магілёўскага раёну: знойдзена сякера з двухбаковай выемкай, узрост 12-10 тысячагоддзе да н.э.

22. в. Церабень Пінскага раёну: знойдзены каменныя сякеры з усечаным абухам і клінападобныя. Узрост позні неаліт і ранні бронзавы век.

23. в. Чырвоная Слабада Бялыніцкага раёну: знойдзены клінападобныя сякеры 3-2 тысячагоддзяў да н.э.

У гэтым спісу яшчэ не усе запісаны знаходкі на тэрыторыі Беларусі, іх нашмат больш. Калі хто чытаў увесь матэрыял, які выстаўлены на гэтым сайце можа заўважыць, што беларусам баявая сякера была ужо вядома з 12 тысячагоддзя да н.э. Да іх яе яшчэ ніхто не ведаў. Вынаходства баявой сякеры змяніла аблічча зямной цывілізацыі. Прыемна здзіўляе і шматлікасць відаў сякеры. Яшчэ больш здзіўляе той факт, што аб гэтых знаходках нават і блізка нідзе не ўпамінаецца. У мяне пытанне чаму? Па-першае: У нас проста адсутнічае археалагічная навука, а калі яна і ёсць, то бяздзейнічае. Гэтая навука выказвае палітызаваную думку, а не зыходзіць з інтарэсаў народу. Яна не дапускае нават і блізка такой думкі, што продкі беларусаў змянілі сваім вынаходствам аблічча зямлі. Па-другое: У нас не дапускаецца і блізка думка, што гісторыя Беларусі пачынаецца з 27 тысячаў гадоў назад, а не з 1917 года. Такая палітыка прывяла да таго, што любы хто заглянуў ў зазеркалле за 1917 год ці ў дахрысціянскую Беларусь лічыцца нацыстам-фашыстам. Аб гэтым кажа нават той факт, што сумнавядомага Алеся Белага, які выступіў у “чорным колеру” супраць усведамлення дахрысціянскай культуры носьбітам гэтай культуры, беларускім народам, улада стала узвелічываць, прыняла ў сваю каманду. Натуральна, што такія адносіны да свайго народа, да яго культуры вядуць да вялікіх духоўных і матэрыяльных стратаў. Хто з вас бачыў музей Культуры баявой сякеры? Куды падзеліліся гэтыя знаходкі з вышэй пералічаных вёсак? Дзе турыстычныя маршруты па гэтых мясцінах? Ці там нават і намёку няма, што былі каменныя майстэрні такога узросту? Нават агідна успамінаць пра такую нядбайную уладу. Ганьба ёй вялікая. Народ які змяніў сваім вынаходствам аблічча усёй планеты сёння жыве ў жабрацтве, проста сверхдэградацыя, агідная і цемрашальская палітыка. Вынік каланізацыі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz