АЛДУВАЙСКАЯ КУЛЬТУРА
Алдувайская культура (алдаванская культура, галечная культура) - найболей прымітыўная культура апрацоўкі каменя, калі для атрымання вострага боку камень расколваўся звычайна проста напалову, без дадатковай дапрацоўкі.

Паўстала каля 2,7 мільёнаў гадоў назад, знікла каля 1 мільёна гадоў назад.

Першыя галечныя прылады маглі рабіць яшчэ аўстралапітэкі, апошнія - архантропы.

Алдувай
Назоў культуры дадзены па частцы Ўсходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы – Алдувайскай цясніны ў Серангеці, у Танзаніі, у раёне кратэра Нгорангара.

Тут Луісам Лікі і яго жонкай Мэры былі выяўлены астаткі шматслаёвых селішчаў эпохі палеаліту. Ніжнія пласты (каля 1,7 - 1,8 млн гадоў назад) далі назоў алдувайскай культуры.

Тут былі выяўлены рэшткі зінджантропа і празінджантропа, а верхнія пласты былі аднесены да шэльскай і ашэльскай культурам і ўтрымоўвалі рэшткі алдувайскага піцекантропа.
А у 1961 годзе Джонатанам Лікі тут быў выяўлены чалавек умелы. На падставе сваіх знаходак сям'я Лікі высунула гіпотэзу афрыканскага паходжання чалавека з першаснай лакалізацыяй, у тым ліку і ў раёне Алдувайскай цясніны.

Крыніца: 1. Лики в энциклопедии «Кругосвет» 2. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%BB%D0%B4%D1%83%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0



