ІБЕРА-МАЎРЫТАНСКАЯ КУЛЬТУРА
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Асноўныя знаходкі ібера-маўрытанскай і капсійскай культур на поўначы Афрыкі
Ібера-маўрытанская культура, ці аранская культура[1], ці уштатыйская культура (па назве археалагічнага помніка Уштата[2]) - эпіпалеалітычная археалагічная культура на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі.
Па адной з гіпотэз, культура паўстала у выніку міграцыі краманьёнцаў (носьбітаў мехтоіднай расы) з тэрыторыі Іберыйскага паўвострава (адкуль і назва); паводле другой гіпотэзы, з'яўляецца нашчадкам больш ранняй атэрыйскай культуры, якая займала тую ж тэрыторыю. Існавала ў перыяд каля 10 120 - 8 550 гг. да н. э.
У неалітычны субплювіяльны перыяд (апошні вільготны перыяд у гісторыі Сахары) рэшткі культуры паглынуты капсійцамі.
Нататкі 1. Оранская культура 2. Les Ouchtatiens Спасылки • Diversité mitochondriale de la population de Taforalt(12.000 ans BP — Maroc