Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СУНГІР

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Каардынаты: 56°10′33″ п. ш. 40°30′33″ у. д. (G)

СУНГІР - палеалітычная стаянка старажытнага чалавека на тэрыторыі Ўладзімірскай вобласці ў месцы ўпадзення аднайменнага раўчука ў раку Клязьма, побач з Багалюбава. Выяўлена ў 1955 годзе пры будаўніцтве заводу і даследавана О.Н. Бадэерам. Меркаваны ўзрост 25 тысяч гадоў.[1]

Пахаванні Сунгір

Сунгір уславілася сваімі пахаваннямі: 40-50-летняга мужчыны (так званы Сунгір-1) і падлеткаў: хлопчыка 12-14 гадоў (Сунгір-2) і дзяўчынкі 9-10 гадоў (Сунгір -3), ляжаўшых галовамі адзін да аднаго. Адзежа падлеткаў была абабіта каралямі з косткі маманта (да 10 тысяч штук), што дазволіла рэканструяваць іх адзежу (якая апынулася падобнай на гарнітур сучасных паўночных народаў); акрамя таго, у магілах былі бранзалеты і іншыя ўпрыгожванні з мамантавай косткі. У магілу былі пакладзены зробленыя з мамантавай жа косці дроцікі і дзіды, уключаючы дзіду даўжынёй 2,4 м. Пахаванні былі прысыпаны охрай.

Схема Сунгір

Гаспадарка

Асноўным заняткам сунгірцаў было паляванне на мамантаў, паўночных аленяў, бізонаў, коней, ваўкоў і расамах. Антрапалагічнае аблічча Сунгірцаў адносяць да краманьёнцаў[2]. Яны былі высокарослымі - (178 см).

Нататкі

1. Сунгирь — раскопки будут продолжены

2. Дмитрий Мисюров. Сунгирцы: предки из верхнего палеолита // «В мире науки» 2005 №

Спасылкі

• Газета «Владимир Мой Город» № 52 Июнь 2007 г.

• «Природа и древний человек», стр. 180, © Лазуков Г. И., Гвоздовер М. Д., Рогинский Я. Я., Издательство «Мысль», 1981; Портал «Археология России», 2005

• Харитонов В.М., Находки ископаемых гоминид на территории Восточной Европы и сопредельных регионов Азии

Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%83%D0%BD%D0%B3%D0%B8%D1%80%D1%8C

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz