СТАЯНКА ЮДЗІНАВА
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
ЮДЗІНАЎСКАЯ ВЕРХНЕПАЛЕАЛІТЫЧНАЯ СТАЯНКА стала вядомая ўсяму навуковаму свету ў 1947 годзе, дзякуючы публікацыям яе першаадкрывальніка Палікарпавіча Кастуся Міхайлавіча.
Шырокая цікавасць да яе выявілася, пачынаючы з 1985 года, калі быў пабудаваны павільён над адным з раскопаў, выкананых пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Зоі Аляксандраўны Абрамавай.
Магчымасць у любы час назіраць утоеную тысячагоддзямі культуру старажытных людзей прыцягвае зараз сюды не толькі адмыслоўцаў-навукоўцаў, але і шырокую публіку, ахвотнікаў зазірнуць у свет 15-ці тысячагадовай даўнасці.
На базе гэтага музея ў 1989 годзе праходзіў савецка-амерыканскі сімпозіум па палеаліце. Прадстаўнікі дзевяці ўніверсітэтаў ЗША разам з навукоўцамі СССР і Вялікабрытаніі абмяркоўвалі праблемы вывучэння глыбокай старажытнасці.
Музей стаў удзельнікам міжнародных канферэнцый, сюды прыязджаюць навукоўцы Францыі, Бельгіі, Канады, краін блізкага замежжа. Зараз ужо цяжка назваць краіну, прадстаўнікі якой не пабывалі ў Юдзінаўскім музеі-запаведніку "Палеаліт".
Палеалітычнкая стаянка
Краязнаўчы музей
Краязнаўчы музей у Юдзінаве ствараўся адначасова з пошукамі рэштак касцянога жылля краманьёнцаў, адкрыты для наведвальнікаў у 1985 годзе.
Адметная рыса гэтага музея - ён вылучна самадзейны. Планоўку экспазіцыйных залаў (а іх шэсць), стварэнне экспазіцый і ўсіх элементаў афармлення выкананы без прыцягнення адмыслоўцаў, сіламі навучэнцаў мясцовай школы пад кіраўніцтвам былога настаўніка гісторыі Грышына Леаніда Іванавіча.
Гэта выгодна адрознівае музей ад шматлікіх іншых выкананых адмыслоўцамі-афарміцелямі. Кожная зала музея тэматычна: археалогія, этнаграфія, гісторыя сяла, Вялікая Айчынная вайна, паваенны перыяд, зала тэхнікі ўчорашняга дня.
Наведвальнікаў гэтага музея падкупляе немудрагелістая прастата афармлення і эмацыйнасць падачы экскурсійнага матэрыялу. У музеі склаліся багатыя калекцыі нумізматыкі, філатэліі, гадзіннікаў.
Прадметы этнаграфіі паслужылі асновай для стварэння экспазіцыі "сялянская хата", у дэталях якая узновіць сялянскі побыт у мінулым.
Мастацкая галерэя
На пляцы 400 м² экспануюцца творы вядомых скульптараў, графікаў, жывапісцаў Расійскай Федэрацыі.
Хата-музей К. М. Палікарпавіча
Ў перспектыве - стварэнне хаты-музея Кастуся Міхайлавіча Палікарпавіча. Турыстычны маршрут Зацверджаны і дзейнічае турыстычны маршрут Бранск - Юдзінава "Вандраванне ў каменны век".
Спасылкі
• Туристический маршрут «Путешествие в каменный век»
• Путешествие в палеолит — статья в газете «Культура»
Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%AE%D0%B4%D0%B8%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81&oldid=36785700»
(Каментар Г.А.: гістарычны факт – Бранская воблась Расеі ёсць этнічная тэрыторыя беларусаў)
Матэрыял з Энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”.
ЮДЗІНАВА: Пры раскопках знойдзены рэшткі фауны (маманта, бурага мядзведзя, пясца, паўночнага аленя, бізона і інш.), разшэплены крэмень, бакавыя, сярэдзінныя, вуглавыя і камбінаваныя разцы, скрабкі (простыя і двайныя канцавыя, паўкруглыя і круглаватыя на кароткіх адшчэпах), пласціны з прытупленай спінкай, праколкі, долатападобныя прылады, шырокалязавае скрэбла, а таксама камбінаваныя прылады працы.
Сярод касцявых і рагавых знаходак – наканечнікі дроцікаў і коп’яў, дзяржанні крамянёвых прылад працы (шылаў, іголак, праколак), цёрачнікі для расцірання расліннай ежы, капалкі, ратушоры, вастрыі, кінжалы і інш.
Рэчы палеалітычнага мастацтва прадстаўлены галоўкай птушкі, выразанай з адростка рога паўночнага аленя.
Для арнаменту на касцяных вырабах характэрны ромбы, зігзагі, падоўжныя хвалістыя лініі, а таксама чаргаванне заштрыхаваных прамавугольнікаў і інш.
Вырабы з біўняў маманта ўпрыгожаны арнаментам, што нагадвае луску змяі.
Упрыгожанні прадстаўлены наборам прасвідраваных ракавін, амулетамі з зубоў ваўка, пясца і іншых жывёлін.