ШАНЬДЗІНДУНСКІ ЧАЛАВЕК
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
ШАНЬДЗІНДУНСКІ ЧАЛАВЕК (кіт. трад. 山頂洞人, упр. 山顶洞人, піньінь shāndĭng dòngrén) - чалавек які адносіцца да позняга палеаліту Шаньдзіндунскай культуры на тэрыторыі сучаснага Кітая. Упершыню касцяныя рэшткі і каменныя прылады прадстаўнікоў гэтай культуры выяўлены ў першай палове XX стагоддзя кітайскім археолагам Пэй Вэньчжуном (кіт. 裴文中) у мястэчку Чжоукоудзянь (кіт. 周口店) павета Фаншань ( кіт. 房山縣,房山县) пад Пекінам, там, дзе ім жа да гэтага былі ўпершыню выяўлены касцяныя рэшткі сінантрапа (пекінскага чалавека). Шаньдзіндунцы жылі ў пячорах, іх пераважнымі заняткамі былі рыбалоўства і паляванне. Ва ўжытку выкарыстоўваліся каменныя абабітыя прылады, вырабы з косткі і рога, адзежа са звярыных шкур. У якасці ўпрыгожванняў служылі каралі з зубоў дзікага сабакі і каменных караляў. Наяўнасць пахавальнага абраду кажа пра існаванне рэлігійных уяўленняў. Па здагадках, шаньдзіндунцы былі сацыяльна арганізаваны па матчыным родзе. Іншая (іх усяго дзве) група мангалоідных неаантропаў знойдзена на стаянцы Люцзян[1].
Спасылкі: Обнаружены окаменелые останки людей периода «шаньдиндунского человека»
Нататкі 1. История Китая: Учебник (по ред. А.В. Меликсетова). М., 2004. c.9
Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A8%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%B4%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D1%83%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%87%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%BA&oldid=17354655»