АБАЛЯНКА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АБАЛЯНКА — рака ў Талачынскім і Сеньненскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Лучоса (басэён Заходняй Дзьвіны).
Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі
• Праваруч: Нерайшанка, Чудзінка.
• Леваруч: Камянчанка.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на поўдні ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сеньненскім раёне, у нізкай плыні — на мяжы зь Віцебскім раёнам па Лучоскай нізіне.
Даліна трапэцападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у нізкай плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй вёскі Дубаўцы каля 0,5 км.
Рэчышча зьвілістае, шырыня 5—10 м. Каля вёскі Ўтрылава Талачынскага раёну на рацэ плаціна і Утрылаўская сажалка плошчай 27 га.
Літаратура
• Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
• Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
• Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B0»