Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АВУТА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АВУТА — рака ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласьці, правы прыток Дзісны (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 461 км².

Сярэднярочны расход вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.

Асноўныя прытокі

• Праваруч: Нехрысьць і Ісьцянка.

• Леваруч: Вулінец.

Агульныя зьвесткі

Выцякае з возера Падавута на ўскраіне Сьвянцянскіх градаў, далей цячэ па Полацкай нізіне.

Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад места Дзісна. Даліна трапэцападобная, шырыня 150—250 м.

Абалона высокая, шырыня 100—150 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырыня 4—6 м у вярхоўі, 8—10 м у нізкай плыні. Каля вёскі Ялоўцы на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га.

Літаратура

• Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.

• Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.

• Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B2%D1%83%D1%82%D0%B0»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz