АКОЎКА, ІВА́НАЎКА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АКО́ЎКА, ІВА́НАЎКА — рака ў Слонімскім і Зэльвенскім раёнах Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Зэльвянка (басэйн Нёмана).
Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Мыслава Слонімскага раёну, цячэ праз возера Бяздоннае, упадае ў Зэльвянку за 1 км на поўнач ад вёскі Кашалі Зэльвенскага раёну.
На працягу 2 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Збочна).
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0»