Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АЛЬШАНКА

(прыток Заходняй Бярэзіны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШАНКА, ВІШНЁЎКА, ГАЛЬШАНКА, ЖЫГЯНКА, ЛУСКА — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Нёмана). Даўжыня 60 км.

Плошча вадазбору 311 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.

Пачынаецца на захадзе ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёну, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Няровы.

Даліна выразная. Абалона двухбаковая, найбольш разьвітая ў вярхоўі і нізкай плыні, шырынёй 100 — 200 м.

Рэчышча пераважна ўмераназьвілістае, яго шырыня ў межань 4 — 8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Чуркі (17,7 км), ад вёскі Данілкі да вёскі Альшанка (5,1 км), ад вёскі Круглае да вусьця (9,5 км). Берагі нізкія.

Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай адпаведна 0,12 км² і 0,02 км²).

 Крыніцы

• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0_(%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D0%BA_%D0%97%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B9_%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%8B)»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz