АЛІТА
(рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АЛІТА — рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прытокі ракі Гаўя (басэйн Нёмана). Даўжыня 23 км.
Плошча водазабору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Кракуны, упадае ў Гаўю на ўсходзе ад вёскі Ліпнішкі.
На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Меліхі). На рацэ каля вёсак Кузьмічы і Ліпнішкі разьмешчаныя сажалкі.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0_(%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0)»



