Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АЛА

(рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛА — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы прыток Бярэзіна (басэйн Дняпра). Даўжыня 100 км.

Плошча вадазбору 1230 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 5,9 м³/с. Агульнае падзеньне 40 м.

Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Асноўныя прытокі

• Праваруч: Рылейка, Беліца, ручай Любіца

• Леваруч: Вялікая Вязанка

На рацэ

• Месты: Кіраўск

• Зоны адпачынку: санаторы СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага

• Прыродаахоўныя зоны: Ляндшафтавы заказьнік Выдрыца (у нізоўі)

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка |Кіраўскага раёну, цячэ па Бабруйскім і Жлобінскім раёнах, вусьце за 2 км на поўнач ад вёсцы Чыркавічы Сьветлагорскага раёну.

Высокая плынь на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, нізкая — на Прыдняпроўскай нізіне.

У нізкай плыні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найвялікшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м.

Даліна пераважна трапэцападобная, на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сьцяпы Жлобінскага раёну — да 3 км Абалона ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэдняй плыні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км.

Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у нізкай плыні. Шырыня ракі ў вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м.

 Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у нізкай плыні нізкія.

Літаратура

• Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.

• Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

• Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.

Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D0%B0_(%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0)»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz