АДРОЎ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АДРОЎ — рака ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 75 км.
Плошча вадазбору 676 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі
• Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань
На рацэ
• Месты: Барань
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца з мэліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Ворша.
Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у абалоне каля вёскі Барань Аршанскага раёну наліўная сажалка (плошча 2 га).
Дзесьці ў басэйне ракі калісьці існавава места Одрск. Даліна выразная, да вёскі Пагост трапэцападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км.
Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэдняй і ніжняй плынях стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сеньненскага раёну каналізаванае, далей зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.
Літаратура
• Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
• Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
• Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E



