АБЕВІЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА
Прылады абевільскай культуры, знойдзеныя ў Іспаніі
АБЕВІЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА (шэльская культура, раннеашэльская культура) - археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту.
Перыяд
Абевільская культура паўстала прыблізна 1,5 мільёна гадоў назад, змяніўшы алдувайскую культуру, і скончылася прыкладна 300 тысяч гадоў назад, калі яе змяніла ашэльская культура. Аднак некаторыя археолагі разглядаюць Абевільскую культуру не як наступную, а як пачатковую фазу ашэльскай.
Тэрыторыя Еўропа і Афрыка.
У сувязі з пагаршэннем клімату і пачаткам абляднення носьбіты абевільскай культуры былі змушаныя пакінуць Еўропу і канцэнтраваліся ў Афрыцы.
Гісторыя вылучэння абевільскай культуры
Першапачаткова яна звалася шэльская культура (гэты назоў усё яшчэ часта выкарыстоўваецца ў расійскай літаратуры) па імі французскага горада Шэль блізу Парыжу. У 1920-30-х гг. было ўсталявана, што прылады працы, знойдзеныя ў горада Абевіля (у даліне Сомы, Францыя) больш тыповыя для эпохі ранняга палеаліту, чым знаходкі ў горада Шэль, і шэльская культура была пераназвана ў абевільскую культуру. Прылады выявіў у 1839--1848 гадах француз Жак Бушу дэ Перт (1788-1868), дырэктар мытнага бюро горада Абевіль, даўшы назоў знойдзенаму віду прылад "каменная сякера". Знойдзеныя ім прылады таксама завуцца ручныя секла.
Вырабы культуры
Абевільскае ручное секла доўгі час лічылася асноўнай прыладай ніжняга палеаліту. Тыповае секла па форме падобна на далонь чалавека з стуленымі пальцамі або сплясканую грушу. Тэхналогія выраба ручнога секла складаней, чым чопера. Для іх вырабу выкарыстоўваліся буйныя кавалкі камянёў, адкалываемыя ад вялікіх каменных груд (валуноў). Ручное секла выраблялася шляхам двухбаковай абіўкі. Каменю надавалася патрэбная форма ў выніку нанясенні ўдараў іншым каменем, які служыў адбойнікам. Для гэтага пры нарыхтоўцы патрабавалася каля 30 удараў (сколаў). Працоўнай часткай служыў звужаны канец секла, шляхам мэтанакіраваных удараў гэты канец набываў востры бок. Процілеглы канец ("пятка") меў патоўшчаную і закругленую форму, пры выкарыстанні секла гэты канец заціскаўся ў далоні чалавека. Максімальныя памеры ручнога секла -- 20 см, вага 2,5 кг. Прызначэнне ручных секл да канца не высветлена: па ўсёй бачнасці, гэта была паляўнічая і кухонная зброя. Ручныя секла выкарыстоўваліся для таго, каб дабіваць зацкаваных звяроў і расшчапляць іх косткі для вымання касцянога мозгу, перарубаць сухажыллі, каб аддзяліць мяса ад костак, праколваць і перакраіваць скуру жывёл, выкопваць карані ядомых раслін і клубні, абсякаць галінкі са ствала дрэва.
Акрамя апісанага ручнога секла абевільская культура ўключае:
- секла іншых формаў (кіркападобныя і з долатавідным канцом),
- апаравідныя кліверы,
- скрэблы,
- нажы-адшчэпы,
- драўляныя дзіды,
- сфероіды (каменныя ядры).
Гаспадаркі культуры
Носьбіты абевільскай культуры выкарыстоўвалі агонь і маглі ўзводзіць часовае жыллё з камянёў і галінак.
Колькасць насельніцтва
300 тысяч гадоў назад агульная колькасць людзей складала каля 1 млн чалавек.
Нататкі 1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Мещеряков Б., Мещерякова И. Глава 6. Первобытные люди и культуры // Введение в человекознание. — М.: РГГУ, 1994—320 с — ISBN 5-7281-0084-8 2. 1 2 3 Серебряный Л. В. Глава 5. Первобытные культуры и история четвертичного периода // Древнее оледенение и жизнь. — М.: Наука, 1980. — 125 с. 3. Аббевильская культура — статья из Большой советской энциклопедии Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%90%D0%B1%D0%B1%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0&oldid=36842977»