Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АЛДУВАЙСКАЯ КУЛЬТУРА

Алдувайская культура (алдаванская культура, галечная культура) - найболей прымітыўная культура апрацоўкі каменя, калі для атрымання вострага боку камень расколваўся звычайна проста напалову, без дадатковай дапрацоўкі. Паўстала каля 2,7 мільёнаў гадоў назад, знікла каля 1 мільёна гадоў назад. Першыя галечныя прылады маглі рабіць яшчэ аўстралапітэкі, апошнія - архантропы. Алдувай Назоў культуры дадзены па частцы Ўсходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы – Алдувайскай цясніны ў Серангеці, у Танзаніі, у раёне кратэра Нгорангара. Тут Луісам Лікі і яго жонкай Мэры былі выяўлены астаткі шматслаёвых селішчаў эпохі палеаліту. Ніжнія пласты (каля 1,7 - 1,8 млн гадоў назад) далі назоў алдувайскай культуры. Тут былі выяўлены рэшткі зінджантропа і празінджантропа, а верхнія пласты былі аднесены да шэльскай і ашэльскай культурам і ўтрымоўвалі рэшткі алдувайскага піцекантропа. А у 1961 годзе Джонатанам Лікі тут быў выяўлены чалавек умелы. На падставе сваіх знаходак сям'я Лікі высунула гіпотэзу афрыканскага паходжання чалавека з першаснай лакалізацыяй, у тым ліку і ў раёне Алдувайскай цясніны.

  

  

 Крыніца: 1. Лики в энциклопедии «Кругосвет»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz