АШЭЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА
АШЭЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА (1,6 млн. - 150(-120) тыс. гадоў назад) - культура ранняга палеаліту. Паўстала на аснове Шэльскай альбо (калі шэльскую разглядаць як ранні перыяд ашэльскай) алдувайскай культуры. Першая чалавечая культура, якая пакінула межы Афрыкі. У Еўразіі змяняецца мусцьерскай культурай, а ў Афрыцы сангойскай.
Геаграфія
Была распаўсюджаная на тэрыторыі Афрыкі, Заходняй Еўропы (Сэнт-Ашэль у Францыі і Торальбе ў Іспаніі), Паўночнага Каўказа, Казахстана (стаянкі Барыказган і Танірказган), Блізкага Ўсходу (Гешэр-Бнот-Яакаў) і Карэі (стаянка Чангоні).
Паходжанне назову
Названа па першых знаходках у Сэнт-Ашэлі, прадмесце Амьена ў Францыі.
Матэрыяльная культура
Насельніцтва дадзенай культуры знаходзілася на ранняй стадыі першабытнаабшчыннага ладу, карысталіся агнём, займалася збіральніцтвам і паляваннем, карысталася прымітыўнымі каменнымі (крэмневымі) прыладамі (ручныя секла, адшчэпы). Мяркуецца, што прадстаўнікі ашэльскай культуры ўжо 700 тыс. гадоў назад падтрымлівалі агонь (Гешэр-Бнот-Яакаў - Ізраіль), але яшчэ не ўмелі яго здабываць.
Носьбіты культуры
Носьбітамі культуры былі піцекантропы і раннія неандэртальцы, якія жылі ў гротах і пячорах.
Нататкі 1. Африканские "прометеи" 2. На Ставрополье люди жили еще 500 тысяч лет назад, подсчитали археологи 3. Казахстан в эпоху каменного века 4. Палеолит Кореи 5. Установлена дата приручения огня человеком Спасылкі • Начальные ступени человеческой истории • Основные стадии антропогенеза Крыніцы: • Любин В. П. Ашельская эпоха на Кавказе. СПб., Издательство Петербургское Востоковедение, 1998. - ISBN 5-85803-091-2 • Эциклопедический словарь, М., 1963 г.