ПЯЧОРА УБАЙДЗІЯ
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Каардынаты: 32°41?19.05? з. ш. 35°33?43.52? у. д. (G) (O) Паказаць геаграфічную карту (Аль-)Убайдзія, ці (Аль-)Убейдзія (араб. العبيدية, іўр.) אל-עובידיה, ці Тэль-Овадзія (іўр. תל עובדיה) - археалагічны помнік эпохі плейстацэну, дзе засведчаны найстаражытныя сляды міграцыі Homo erectus з Афрыкі (каля 1,5 млн гадоў назад).
Тут знойдзены каменнныя сякеры ашэльскага тыпу. Пячора знаходзіцца ў Ізраілі, у даліне ракі Ярдан, прыкладна ў 3 км да поўдня ад Тыверыядскага возера (возера Кінерэт). Дагістарычны помнік быў адкрыты ў 1959 году. Раскопкі праводзіліся ў 1960-1974 гг. рознымі групамі пад кіраўніцтвам археолагаў О. Бар-Йосефа і Н. Горэн-Інбар.
Літаратура • Radiometric Dating of the Ubeidiya Formation, Jordan Valley, Israel Nature 242, 186—187 (16 March 1973) [1] • Evidence for earlier date of 'Ubeidiya, Israel, hominid site Nature 299, 344—347 (23 September 1982) [2] Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A3%D0%B1%D0%B0%D0%B9%D0%B4%D0%B8%D1%8F&oldid=38232943»