Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АТЭРЫЙСКАЯ КУЛЬТУРА

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

АТЭРЫЙСКАЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА адносіцца да сярэдняга палеаліту паўночнай Сахары і рэгіёна гор Атлас.

Нешматлікія знойдзеныя артэфакты створаны, як мяркуюць, Homo sapiens sapiens, але вельмі ранняга тыпу, у якіх выяўляецца некаторае вонкавае марфалагічнае падабенства з неандэртальцамі. Дагэтуль знойдзены рэшткі толькі некалькіх шкілетаў.

Вядома больш дзясятка стаянак, узрост якіх ад 20 да 90 тыс. гадоў. Каменныя прылады выкананы тэхнікай "леваллуа". Для ўзмацнення да іх прымацоўвалі драўляную дзяржальню, у тым ліку выкарыстоўваючы дзіду і стрэлы з каменнымі наканечнікамі.

Атэрыйская культура - адна з першых, у якой з'явіліся лук і стрэлы. Знойдзены таксама ўпрыгожванні ў выглядзе ракавін малюскаў, афарбаваных охрай і з адтулінамі для нізання.

У эпоху мезаліту атэрыйскую культуру практычна на ўсёй тэрыторыі яе распаўсюду змяняе ібера-маўрытанская культура (10 120 — 8 550 гг. да н. э.), сувязь якой з атэрыйскай культурай застаецца дыскусійнай.

 

Атэрыйская двухбаковавострая праколка.

Атэрыйскі востраканечнік.

Атэрыйскі скрабок.

Нататкі 1. Вишняцкий Л. Б. Культурная динамика в середине позднего плейстоцена и переход к верхнему палеолиту. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук. Санкт-Петербург — 2006. 2. Cremaschi, Mauro, et al. «Some Insights on the Aterian in the Libyan Sahara: Chronology, Environment, and Archeology.» African Archaeological, Vol. 15, No. 4. 1998. 3. Britannica On-Line

Спасылкі • Britannica On-Line • Cremaschi, Mauro, et al. «Some Insights on the Aterian in the Libyan Sahara: Chronology, Environment, and Archeology.» African Archaeological, Vol. 15, No. 4. 1998. • THE WORLD MUSEUM OF MAN • Вишняцкий Л. Б. Культурная динамика в середине позднего плейстоцена и переход к верхнему палеолиту. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук. Санкт-Петербург — 2006.

Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz