Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТЫЛБЕЙСКАЯ ІНДУСТРЫЯ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

СТЫЛБЕЙСКАЯ ІНДУСТРЫЯ, ангел. Stillbay industry - умоўнае пазначэнне, якое археолагі Гудвін і ван Рыт Лове ў 1929 г.[1] прысвоілі характэрным каменным прыладам сярэдняга палеаліту па назве археалагічнага помніка Стылбей (афрыкаанс Stilbaai, ангел. Still Bay) у ПАР, дзе яны ўпершыню былі выяўлены.

Верагодна, стылбейская індустрыя развілася з ашэльскай. У параўнанні з ашэлем, у стылбейскай індустрыі выкарыстоўваліся не толькі каменныя прылады, але таксама выкананыя з косткі і аленевага рога.

Існавала ў перыяд прыкладна з 71,9 да 71,0 тыс. гадоў назад з хібнасцю каля 5 тыс. гадоў. Нягледзячы на хібнасць, дадзеныя знаходкі дазваляюць выказаць здагадку, што індустрыя існавала не больш за тысячагоддзе.[2]

У 1974 г. Сэмпсон падверг сумневу правамернасць выкарыстання тэрміна ў сувязі з недастаткова добрым апісаннем археалагічных помнікаў і адсутнасцю стратыграфічнай поўнасці[3] Тым не менш, пазнейшыя даследаванні такіх помнікаў, як пячора Бломбас[4] і пячора Сібуду[5], пацвердзілі існаванне дадзенай індустрыі.

 Стылбейская індустрыя шмат у чым падобная з мусцьерскімі прыладамі ў Еўропе. Асаблівасцю стылбейскай індустрыі была папярэдняя тэрмічная апрацоўка каменя да адсячэння ад яго адшчэпаў [6], якая не толькі павялічвала даўжыню адшчэпаў да 5 см, але і рабіла іх танчэй і вастрэй, паколькі іх можна было адколваць амаль паралельна паверхні каменя.

Тэрмічная апрацоўка дазваляла з большай дакладнасцю адломваць ад каменя адшчэпы, кампенсуючы няроўнасць яго паверхні.[7]

Кайл Браун (Kyle Brown), адзін з даследнікаў стылбейскай індустрыі, наступным чынам выказаўся пра яе носьбіты: "Гэтыя людзі былі вылучна разумныя… Я не думаю, што падобныя веды можна было перадаваць з пакалення ў пакаленне пры адсутнасці мовы."[8]

Нататкі 1. Goodwin AJH, van Riet Lowe C, (1929). The Stone Age cultures of South Africa. Ann. S. Afr. Mus. 27, 1-289. 2. Jacobs Z, Roberts RG, Galbraith RF, Deacon HJ, Grün R, Mackay A, Mitchell P, Vogelsang R, Wadley L. (2008). Ages for the Middle Stone Age of southern Africa: implications for human behavior and dispersal. Science. 322(5902):733-5.PMID 18974351 3. Sampson GS. (1974). The Stone Age Archaeology of Southern Africa. Academic Press, New York. 4. Grine FE, Henshilwood CS. (2002). Additional human remains from Blombos Cave, South Africa: (1999—2000 excavations). J Hum Evol. 42(3):293-302. PMID 11846532 5. Wadley L. (2007). Announcing a Still Bay industry at Sibudu Cave, South Africa. J Hum Evol. 52(6):681-9. PMID 17337038 6. Brown KS, Marean CW, Herries AI, Jacobs Z, Tribolo C, Braun D, Roberts DL, Meyer MC, Bernatchez J. (2009). Fire As an Engineering Tool of Early Modern Humans. Science, 325: 859—862. DOI:10.1126/science.1175028 7. Webb J. Domanski M. (2009). Fire and Stone. Science, 325: 820—821. DOI:10.1126/science.1178014 8. Callaway. E. (13 August 2009) Earliest fired knives improved stone age tool kit. New Scientist, online Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A1%D1%82%D0%B8%D0%BB%D0%B1%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D1%83%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B8%D1%8F&oldid=26493236»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz