Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ГАПЛАГРУПА I

Тып Y-ДНК

Меркаваная дата з'яўлення 20 000 да н.э.

Меркаванае месца з'яўлення Еўропа

Продак Гаплагрупа IJ

Нашчадкі I1, I2

Характарыстыка мутацый M170, M258, P19, P38, P212, U179

Тыповыя прадстаўнікі нашчадкі германцаў, харваты

Ва ў папуляцыйнай генетыцы чалавека, Гаплагрупа I (M170, P19, M258) Y - храмасомная гаплагрупа, меркавана зарадзілася 20-25 тысяч гадоў назад на Балканскім паўвостраве. Гаплагрупа I сустракаецца амаль у 1/5 еўрапейскага насельніцтва.

 

Паходжанне

Еўрапейскія сховішчы Апошняга Ледніковага Максімуму, 20.000 л. н.,

Салютрэйская і пра-Салютрэйская культуры, Граветская культура

На падставе аналізаў ДНК, Гаплагрупа I з'явілася ў Еўропе з Блізкага Ўсходу 20.000-25.000 гадоў назад, незадоўга да, або падчас Апошняга Ледніковага Максімуму, які адбыўся прыкладна 21 тысяч гадоў назад. Некаторыя даследнікі лічаць, што гэтая міграцыя магла быць звязана з Граветскай культурай. Ледніковы перыяд людзі з Гаплагрупай I перажылі на Балканскім паўвостраве. Па меры адступу леднікоў, Гаплагрупа I распаўсюдзілася на поўнач Еўропы.

Распаўсюджванне

Гаплагрупа I знаходзіцца на другім месцы пасля Гаплагрупы R па частаце распаўсюджвання сярод беларусаў, рускіх і ўкраінцаў.

" Італьянцы (жыхары Сардзініі) - 42,3 %

" Баснійцы - 42,0 %

" Нарвежцы - 40,3 %

" Шведы - 40,0 %

" Датчане - 38,7

" Славенцы - 38,2 %

" Сербы - 29,2 %

" Рускія (Казакі) - 22,7 %

" Украінцы - 21,9 %

" Рускія - 20,0 % (12%)

" Беларусы - 19,0 %

Гаплагрупа I1

Гаплагрупа I1 (M253, M307, P30, P40) мае найбольшае распаўсюджванне ў Скандынавіі, Ісландыі і ў паўночна-заходняй Еўропе.

Гаплагрупа I2

Гаплагрупа I2 (P215 or S31) мае падгрупы I2a (P37.2) (найбольшае распаўсюджванне на Балканскім паўвостраве і Сардзініі) і I2b (S23, S30, S32, S33) (найбольшае распаўсюджванне на паўночным захадзе Кантынентальнай Еўропы).

Гаплагрупа I1a

У чалавечай генетыцы, Гаплагрупа I1a (M253, M307, P30, P40) Y - храмасомная гаплагрупа, якая найболей часта сустракаецца ў людзей, якія жывуць на поўдні Скандынаўскага паўвострава, Даніі і паўночнай Нямеччыны.

Паходжанне

Лічыцца, што гаплагрупа I1a гістарычна звязаная з народамі, першапачаткова гаварыўшымі на германскіх мовах.

Распаўсюджванне

У Расеі прыкладна 5%  носьбітаў Гаплагрупы I1a. Лічыцца, што гэта нашчадкі скандынаўскіх або германскіх перасяленцаў, прыйшоўшых з Рурыкам княжыць у Ноўгарад.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz