Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ГАПЛАГРУПА J2

Y-ДНК гаплагрупа J2 вызначаецца мутацыяй у SNP маркеры M172. Век гаплагрупы прыблізна 20000 гадоў. Гаплагрупа J2 дзеліцца на дзве падгрупы: J2a-M410 і J2b-M12. M410 і J2b-M12.

  

J2-M172

Гаплагрупа J2 зарадзілася прыкладна 18000 гадоў назад на Блізкім Усходзе і затым распаўсюдзілася на Балканы і ў раён Міжземнамор'я. У цэнтральную Еўропу некаторыя прадстаўнікі гаплагрупы J2 маглі прыбыць з адной з некалькіх міграцыйных хваль з Анатолю, часткова з грэкамі, фінікійцамі, або з рымскімі легіянерамі і пасяленцамі ў пачатку нашай эры. У Еўропе J2 найболей распаўсюджаная ў Грэцыі і Італіі, дзе на яе долю прыходзіцца да 30 %, а таксама ў Турцыі і на Каўказе. Паводле найноўшых даследаванняў Sengupta et al.(2006) у Індыі з дастаткова высокім адсоткам (3-8 %) сустракаецца падгрупа J2b2-M241. Іншая падгрупа J2a абмежавана галоўным чынам паўночна-заходнім субкантынентам. Якім чынам у некаторых індыйскіх кастах з'явілася прысутнасць J2 (J2a і J2b) пакуль застаецца загадкай, такі жа, як і высокі адсотак (14 %!) J2b-M12 у народнасці Саамы ў Скандынавіі. Semino et al. знайшлі самыя высокія частоты J2a2 у Грузіі (13.3 %), паўночнай Італіі (9.6 %), Іраку (6.3 %), Грэцыі (4.3 %), Іспаніі (3.4 %), Турцыі (3 %) і Албаніі (3.6 %). Размеркаванне J2a2a*, як апынулася, паказвае відавочную сувязь паміж Анатоліяй і паўднёвай Італіяй. Частоты гэтай падгрупы знойдзены на паўднёвым Каўказе (6.3 %), Грэцыі (3.3 %), Турцыі (4.4 %), Італіі (3-7 %) і ў Індыі (4.5 %).

J2b-M102

След J2b-M102 на Еўрапейскім кантыненце паказвае відавочную сувязь паміж паўднёвымі Балканамі і паўночна-цэнтральнай Італіяй. Частоты распаўсюджвання J2b у Албаніі (16.7 %), Італіі (9.6 %), Пакістане (7.9 %), Грэцыі (7 %), на Каўказе (Балкары) (6.3 %), у Харватыі (6.2 %), Сіцыліі (6%), Непале (6 %), Македоніі-грэч. (5.4 %), Сербіі (4.4 %), Індыі (3.8 %), Расеі (1.5%, 3.8 % - Scozzari et al. 2001), Іране (2.6 %), Македоніі (2.5 %), Босніі (2.4 %), Украіне (2.4 %), Тунісе (1.4 %), Эфіёпіі (1.3 %), Польшчы (1.2 %), Іспаніі-Андалузіі (1.1 %)

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz