АПІТА
(рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АПІТА — рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Гаўя (басэйн Нёману).
Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Кракуны, упадае ў Гаўю на ўсходзе ад вёскі Ліпнішкі.
На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Меліхі).
На рацэ каля вёсак Кузьмічы і Ліпнішкі сажалкі.
Літаратура
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BF%D1%96%D1%82%D0%B0_(%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0)



