АРЦІСЛАЎКА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АРЦІСЛАЎКА — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня 17 км. Плошча водазабору 150 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Чарапы, працякае праз возера Сьвятое. Вусьце за 1 км на захад ад вёскі Пруды.
Літаратура
• Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0»



