АСЕЧА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АСЕЧА — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Аўсянка (басэйн Заходняй Дзьвіны).
Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 29 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Кузюронкі, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша.
Упадае ў Аўсянку (правы прыток Усьвячы) за 1 км пасьля выхаду яе з возера Нёгра.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%81%D0%B5%D1%87%D0%B0»



