АРЛЯНКА
(басэйн Дняпра)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АРЛЯНКА — рака ў Магілёўскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Друць (басэйн Дняпра).
Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Бярозаўка, вусьце за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Малое Запаточча.
Вадазбор на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Ад вёскі Стары Сінін да 1,3 км ад вусьця рэчышча каналізаванае (17,4 км).
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B0_(%D0%B1%D0%B0%D1%81%D1%8D%D0%B9%D0%BD_%D0%94%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%B0)»



