АРДЫШЭЎКА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АРДЫШЭЎКА — рака ў Сеньненскім і Лёзьненскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Лучоса (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 16 км.
Плошча вадазбору 93 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Выцякае з возера Ардышэва, цячэ па Лучоскай нізіне.
Упадае ў Лучосу каля вёскі Кучыншчына Лёзьненскага раёну.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D0%B4%D1%8B%D1%88%D1%8D%D1%9E%D0%BA%D0%B0»



