АРЖАНІЦА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АРЖАНІЦА — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бярозаўка (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 130 км².
Сярэднярочны расход вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Каралеўшчына, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў.
Упадае ў Бярозаўку (левы прыток Дзісны) каля вёскі Русакі. Даліна трапэцападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалеўскае, празь якое працякае Аржаніца, 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км.
Рэчышча ў высокай і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м.
Літаратура
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0»



