АСАЧАНКА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АСАЧАНКА, БАБЁНКА — рака ў Узьдзенскім і Пухавіцкім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Пціч (басэйн Дняпра).
Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 135 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакова, цячэ па заходняй ўскраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Упадае ў Пціч каля вёскі Падгацьце Пухавіцкага раёну; у высокай плыні завецца Бабёнка.
Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні на працягу 14 км каналізаванае.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%81%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0»



