ЗЫЧНЫ ГУК Г ВЫБУХНЫ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гук voiced velar plosive ("санорны шумны звонкі", "г выбухное") -- у старабеларускай мове перадаваўся пісьмова сродкам двузнака "Кг" пры транслітэрацыі лацінскае літары "G".
Сёння -- рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але ён належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот -- [ан''егдот]).
Яго "глухі" адпаведнік -- voiceless velar plosive ("санорны шумны глухі", [к]).
Гук г выбухное мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае.
Паводле "Гукаў беларускай мовы", розніца паміж г (абазначэнне г фрыкатыўнага) і г (абазначэнне г выбухнога) не мае фаналагічнага значэння.
У новабеларускай літаратурнай мове гук г выбухное абазначаецца літарай g у сучаснай і традыцыйнай лацінцы.
У сучаснай дзяржаўнай схеме транслітарацыі ў лацінскую азбуку гук г выбухное не абазначаецца.
У кірыліцы выбухное г абазначалася па-рознаму:
• Г' г' (Б. Тарашкевіч)
• Ґ ґ (Я. Станкевіч; "Беларускі клясычны правапіс. Сучасная нармалізацыя" -- факультатыўна)
• Кг, кг (Ул. Караткевіч) У афіцыйным правапісе г выбухное не абазначаецца.
Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення пазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield -- [гарфілд] ці [гарфілд].
Словы з выбухным г у беларускай мове Этымалагічны г выбухны
• Швагер
• Ганак
• Гвалт (ад інда-еўрапейскага корню *ǵʰwel-)
• Гузік
• Гонта
• Нягеглы
• Гірса
• Газа
• Лязг [к]
• Рэзгіны
• Мазгі
• Розгі
• Грошы (як варыянт)
• Гераічны (як варыянт)
• Газэта (як варыянт)
• Інтэлігенцыя (як варыянт)
• Граблі
• Граніца (як варыянт)
• Густ (як варыянт)
• Графа (як варыянт)
• Бразгат
• Вэдзгаць
• Возгры
• Абрызглы
• Плявузгаць
• Агрэст
• Гергетаць
• Цуглі
• Глузд
• Джгаць
• Зграбны
• Зграя
• Груца
• Гузы
• Габрусь (імя) (як варыянт)
• Цэгла
• Агата (імя) (як варыянт)
• Ізгой
• Цяглі
• Лезгінка
• Гарнец Узнікае фанетычным шляхам
• Эксгумацыя
• Экзамен
• Анекдот
• Пакгаўз
• Вакзал
Крыніцы:
1. Лемантар для школаў і хатняга навучаньня//Lemantar dla skolau i chatniaha navucannia. Vyd. «Zaranka», New York, 1964
2. Ю. Бушлякоў, В. Вячорка, Зьм. Санько, Зьм. Саўка, «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя», 2005
3. «Фанетыка слова ў беларускай мове» (Л. Ц. Выгонная, А. І. Падлужны, П. В. Садоўскі), «Навука і тэхніка», 1983
4. А. І. Падлужны, В. М. Чэкман, «Гукі беларускай мовы», «Навука і тэхніка», 1973.
5. Ф. М. Янкоўскі, «Беларускае літаратурнае вымаўленне», «Народная асвета», 1970.
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D0%B3%D1%83%D0%BA_%D0%93_%D0%B2%D1%8B%D0%B1%D1%83%D1%85%D0%BD%D1%8B