СЕМАНТЫКА
З пляцоўкі Вікіпедыя.
СЕМА́́НТЫКА ці СЕМАСІЯЛОГІЯ (састар.) — галіна мовазнаўства, што вывучае сэнсавы змест слоў. Слова «семантыка» вынайшаў у канцы XIX стагоддзя французскі лінгвіст Мішэль Брэаль, аўтар першага трактата аб семантыцы.
У прыватнасці, семантыка мае наступныя аб'екты вывучэння:
• значэнне складаных слоў;
• унутраная форма слоў, у якiх сустракаецца адсылка да пэўнага канцэпту, або канцэптуальнай структуры;
• сэнсавыя адносіны паміж словамі (адносіны аманіміі, сінаніміі, антаніміі, полісеміі, гіпераніміі, гіпаніміі, і г. д.);
• размеркаванне актантаў усярэдзіне выказванняў;
• умовы сапраўднасці выказвання;
• крытычны аналіз гаворкі;
• прагматыка, у той ступені, у якой яна лічыцца галіной семантыкі. Нарэшце, семантыка знайшла новую вобласць ужывання ў вывучэнні моў праграмавання ў інфарматыцы, для якой яна была развітая фармальна.
Спасылкі
• Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0