ПАНГРАМА
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ПАНГРАМА (грэч. pan gramma -- «кожная літара») — выказванне, якое выкарыстоўвае кожную літару алфавіту прынамсі адзін раз. Панграмы ужываюць для адлюстравання гарнітуры шрыфтоў, выпрабавання каналаў перадачы і сувязнога абсталявання, развіцця навыкаў пісьма, каліграфіі, набору тэксту на клавіятуры.
Прыклады панграм:
• па-англійску: «The quick brown fox jumps over the lazy dog»;
• па-нямецку: «Victor jagt zwölf Boxkämpfer quer über den Sylter Deich»;
• па-французску: «Portez ce vieux whisky au juge blond qui fume»;
• па-іспанску: «Whisky bueno: ¡excitad mi frágil pequeña vejez!»
• па-беларуску: «У Іўі худы жвавы чорт у зялёнай камізэльцы пабег пад'есці фаршу з юшкай». «Я жорстка заб'ю проста ў сэрца гэты расквечаны профіль, што ходзіць ля маёй хаты». «У рудога вераб'я ў сховішчы пад фатэлем ляжаць нейкія гаючыя зёлкі.»
Карацейшыя панграмы звычайна з'яўляюцца больш цікавымі і цяжэйшымі для напісання, таму што ў жывых мовах некаторыя літары (звычайна галосныя) ужываюцца значна часцей, чым іншыя.
У пэўным сэнсе, панграма з'яўляецца супрацьлегласцю ліпаграмы, мэта якой — пазбегнуць адной або некалькіх літар. Ідэальная панграма ў англійскай мове ўтрымлівае ўсе літары алфавіта толькі адзін раз, яе можна разглядаць як анаграму лацінскага алфавіта.
Тыповым прыкладам з'яўляецца фраза «Cwm fjord bank glyphs vext quiz».
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0