ГРАМАТЫКА
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ГРАМА́ТЫКА - раздзел лінгвістыкі, які займаецца вывучэннем і апісаннем будовы словаў (словаўтварэнне) і словазмяненняў (марфалогія), відаў словазлучэнняў і тыпаў сказаў (сінтаксіс).
Сукупнасць правіл змены словаў і іх спалучэння ў сказы таксама завецца граматыкай; яна супрацьпастаўляецца слоўніку. Гэтае мноства правілаў (як і слоўнік) можа быць прадстаўлена ў выглядзе тэксту (апісальнага або навучальнага) (напрыклад: «Граматыка мовы ...».)
У граматыцы як навуцы вылучаюць:
• гістарычную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэнні і сказы ў развіцці, праз параўнанне розных этапаў гісторыі мовы
• апісальную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэнні і сказы ў сінхронным плане. Тэрмін «граматыка» часам можа ўжывацца як эквівалентны тэрміну «марфалогія» .
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0